Пасля СПА і авіяцыі Расія «знішчыла» і ўкраінскія Вайскова-марскія сілы
Мінабароны РФ заявіла аб знішчэнні дэсантнага карабля «Юрый Алефірэнка» Вайскова-марскіх сіл Украіны.
Сцвярджаецца, што па караблі быў нанесены «ўдар высокадакладнай зброяй ВКС Расіі» ў порце Адэсы. Расійскае ведамства называе карабль «Юрый Алефірэнка» апошнім баявым караблём Вайскова-марскіх сіл Украіны.
Ніякіх доказаў гэтаму Мінабароны Расіі не паказала. Украінскі бок заявы расіян не каментаваў.
У першыя дні ўварвання Расія заяўляла пра знішчэнне Паветраных сіл і сродкаў СПА Украіны. Але гэта аказалася няпраўдай.
Каментары