Здарэнні

Стаў вядомы яшчэ адзін выпадак смерці затрыманага ў РУУС. Ён адбыўся два гады таму

Альянсу расследавальнікаў Беларусі пры дапамозе «Кіберпартызанаў» удалося даведацца яшчэ пра адну смерць, пра якую не паведамляла МУС, піша «Белсат».

Раніцай 8 снежня 2020 года ў АДС Заводскага РУУС Мінска быў знойдзены мёртвым Міхаіл Бокуць 1976 года нараджэння.

Напярэдадні ўвечары яго затрымаў участковы інспектар міліцыі ГАМ № 3 Заводскага РУУС маёр міліцыі Пціцын.

На момант затрымання ў Бокуця не мелася цялесных пашкоджанняў, але праз 11 гадзін і 49 хвілін яго знайшлі мёртвым у будынку РУУС. Брыгада хуткай медычнай дапамогі канстатавала смерць.

Дакумент, перададзены расследавальнікам

Кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама прызначала ўнутраную праверку, РАСК па Заводскім раёне Мінска адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу.

Як вынікае са спецданясення начальніка ГУУС Мінгарвыканкама міністру ўнутраных спраў Кубракову, Бокуць быў дастаўлены ў міліцыю, бо яго накіравалі на прымусовае лячэнне ў ЛПП. 

Там таксама пазначана, што Бокуця судзілі па «адміністрацыйках» (артыкулы за ўжыванне алкаголю ў грамадскіх месцах, наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і г. д.), але да крымінальнай адказнасці ён ніколі не прыцягваўся. 

Дагэтуль няма ніякай інфармацыі, што стала прычынай смерці Міхаіла Бокуця.

Сёння стала вядома, што на мінулых выхадных у Лідскім РАУС раптоўна памёр 37-гадовы мясцовы паэт, удзельнік фестываляў сучаснага мастацтва Дзмітрый Сарокін.

Найбольш рэзанансным выпадкам смерці беларусаў у аддзелах міліцыі стала гісторыя Змітра Усхопава.

Жыхар Рэчыцы Гомельскай вобласці, 27-гадовы Усхопаў памёр у ноч з 31 снежня 2021 года на 1 студзеня 2022 года. Міліцыянты затрымалі яго на аўтобусным прыпынку, а праз дзве гадзіны ён памёр у шпіталі. Родныя Змітра ўпэўненыя, што яго да смерці збілі ў РАУС. У Следчым камітэце сцвярджалі, што Усхопаву «стала дрэнна» па дарозе ў бальніцу. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю17

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу12

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі34

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon27

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю17

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць