Навука і тэхналогіі11

ЕС заклікаў Google і Facebook маркіраваць кантэнт, створаны штучным інтэлектам

Заклік прагучаў на фоне дзеянняў па барацьбе з дэзынфармацыяй з Расіі. Адначасова Еўракамісія папярэдзіла Twitter аб выкананні новага закона аб лічбавых паслугах.

Гугал і Фэйсбук Гугл и Фейсбук Google and Facebook

Як паведамляе The Guardian, ЕС заклікаў сацыяльныя сеткі і рэсурсы, у тым ліку Google і Facebook, «неадкладна» пачаць маркіраваць кантэнт і выявы, створаныя штучным інтэлектам, у рамках мер барацьбы з фэйкавымі навінамі і дэзынфармацыяй з Расіі.

У той жа час ЕС папярэдзіў кампанію Twitter, якая два тыдні таму выйшла з добраахвотнага збору правілаў ЕС, што ёй пагражаюць «хуткія» санкцыі, калі яна не будзе выконваць закон Еўрапейскага саюза аб лічбавых паслугах, што ўступіць у сілу 25 жніўня гэтага года.

З пазначанага часу буйныя анлайн-платформы, у тым ліку і Twitter, павінны будуць выконваць юрыдычныя абавязанні па праверцы кантэнту. Кампаніі, якія парушаюць гэта правіла, будуць несці юрыдычную адказнасць. Ім пагражае штраф да 6% ад гадавога сусветнага абароту. У горшым выпадку кампаніі-неплацельшчыкі могуць сутыкнуцца з магчымай забаронай на вядзенне бізнэсу ў ЕС.

У рамках больш шырокіх намаганняў па барацьбе з расійскай дэзынфармацыяй ЕС таксама папрасіў Facebook і іншыя арганізацыі вылучыць больш рэсурсаў на праверку фактаў у дачыненні да кантэнту на мовах меншасцяў ва Усходняй Еўропе, дзе расійскія дэзынфармацыйныя кампаніі лічацца пагрозай.

«Гэта не проста бізнэс. Чаго хочуць рускія, дык гэта падарваць грамадскую думку нашых грамадзян у падтрымку Украіны»,

— заявіла віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Вера Юрава.

ЕС вядомы як лідар у рэгуляванні дзейнасці тэхналагічных кампаній. Ён распрацоўвае асобныя законы аб штучным інтэлекце з Кодэксам практыкі, які разглядаецца як шлях падрыхтоўкі да новага рэжыму рэгулявання. Кодэкс добраахвотны і ўзгоднены з 44 кампаніямі, у тым ліку з TikTok і YouTube.

Рашэнне Twitter выйсці з добраахвотнага кодэкса было расцэнена як варожы крок, і Юрава назвала яго «памылкай».

«Twitter абраў канфрантацыю. Гэта заўважылі ў Еўракамісіі. Я ведаю, што кодэкс добраахвотны, але не варта рабіць памылак. Калі Twitter выйшаў з кодэкса, ён прыцягнуў шмат увагі, і яго дзеянні і адпаведнасць заканадаўству ЕС будуць старанна і тэрмінова правераны»,

— сказала Юрава.

ЕС просіць кампаніі маркіраваць кантэнт, створаны штучным інтэлектам такім чынам, каб карыстальнікі маглі гэту маркіроўку заўважыць падчас хуткага прагляду і пераключыць увагу на іншыя рэчы. Еўракамісія хоча, каб карыстальнік мог бачыць, што кантэнт створаны не рэальнымі людзьмі, і каб такі кантэнт быў пазначаны такімі словамі, як «гэта кажа робат».

Юрава сказала, што кампаніям, якія працуюць у сацыяльных сетках, належыць змагацца з патэнцыйным «цёмным бокам» штучнага інтэлекту, які можа падрабляць падзеі і галасы за лічаныя секунды.

Некаторыя аналітыкі адзначаюць, што выкананне гэтага новага правіла па-ранейшаму сутыкаецца з тэхнічнымі цяжкасцямі. Адна з такіх перашкод заключаецца ў тым, што на гэтым этапе не існуе тэхналогіі, якая магла б хутка і эфектыўна выяўляць кантэнт, створаны штучным інтэлектам. Таму зараз большасць фірмаў павінна працаваць толькі на аснове «максімальных намаганняў».

Чытайце яшчэ:

На астуджэнне сервераў ChatGPT трэба столькі ж вады, колькі і на астуджэнне ядзернага рэактара — даследаванне

Чат-боты са штучным інтэлектам пішуць навіны. Як гэта змяняе працу рэдакцый

Штучны інтэлект навучыўся мове даркнэту і цяпер можа распазнаваць кіберпагрозы

Каментары1

  • Казік
    09.06.2023
    Ідэя пазначаць такі кантэнт добрая, толькі вось маларэальная, акрамя самых простых выпадкаў, якімі штрафамі не прыстрашвай. Твітэр правільна зрабіў, што плюнуў на іх

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»17

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць