Улада22

Беларусь не збіраецца прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асецію?

Беларусь спадзяецца на развіццё адносін з Грузіяй і вырашэнне каўказскай праблемы. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускай дэлегацыі Сяргей Маскевіч пасля сустрэчы са спікерам парламента Грузіі Давідам Бакрадзэ.

Беларусь спадзяецца на развіццё адносін з Грузіяй і вырашэнне каўказскай праблемы. Пра гэта заявіў кіраўнік дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Маскевіч 18 лістапада ў Тбілісі пасля сустрэчы са спікерам парламента Грузіі Давідам Бакрадзэ.

«Мы вельмі задаволены шчырай размовай і спадзяемся, што і пытанне супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі атрымае новы стымул для развіцця, і пытанні вырашэння каўказскай праблемы таксама будуць мець добры курс развіцця», — цытуе Маскевіч РІА Новости.

Гаворачы пра магчымасць прызнання Беларуссю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі,

ён адзначыў, што цяперашні візіт беларускіх дэпутатаў «з’яўляецца важным у гэтым кірунку». «Мы цяпер вывучаем гэтае пытанне», — сказаў кіраўнік парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД.

Маскевіч падкрэсліў, што мэтай візіту дэлегацыі з’яўляецца вызначэнне пытанняў міжпарламенцкага супрацоўніцтва, атрыманне інфармацыі аб «канкрэтных захадах парламента Грузіі па нармалізацыі сітуацыі на Каўказе ў цэлым і ў грузінскім рэгіёне, тых ініцыятывах, што рыхтуюцца ў парламенце па мірным вырашэнні каўказскай праблемы».

«Мы адчуваем, што народ сапраўды зведаў стрэс, зведала стрэс і дзяржава.

Адначасова мы адчуваем, што ёсць гатоўнасць, ёсць патэнцыял, настрой на цывілізаванае развіццё сітуацыі, супрацоўніцтва і гэтак далей. Таму мы рады, мы адчуваем гэтае цяпло грузінскага народа», — сказаў Маскевіч.

Са свайго боку спікер Давід Бакрадзэ выказаў надзею на тое, што рашэнне Беларусі па пытанні прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі будзе адпавядаць прынцыпам міжнароднага права. Паводле яго слоў, мэтай грузінскага боку з’яўляецца перакананне членаў дэлегацыі, якая знаходзіцца з візітам у Грузіі, не прызнаваць незалежнасць гэтых рэгіёнаў.

«Мы ўсе разумеем, што парламенцкая дэлегацыя прыбыла з досыць далікатнай місіяй і задачай у Грузію. Менавіта таму наша задача — максімальна пераканаць іх у праўдзівасці грузінскага боку, максімальна пераканаць у тым, што тут не ідзе гаворка пра выбар паміж Расіяй і Грузіяй. Тут стаіць пытанне паміж законнасцю і беззаконнасцю, міжнародным правам і несправядлівасцю, мірам і насіллем. Лічу, што калі яны ўбачаць, што грузінскі бок стаіць на баку міжнароднага права і прынцыпах справядлівасці, ім будзе значна прасцей рабіць выбар, які Беларусь урэшце зробіць», — заявіў Бакрадзэ.

Тым часам, расійская газета «Коммерсантъ» са спасылкай на члена міжнароднай камісіі беларускага парламента Віталя Бусько паведаміла, што пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі беларускі парламент

не будзе разглядаць як мінімум да сакавіка 2010 года.

Атрымаць афіцыйнае пацвярджэнне гэтай інфармацыі пакуль не ўдалося.

***

Расія прызнала незалежнасць рэспублік у канцы жніўня 2008 года. Грузія ў адказ на гэта разарвала дыпламатычныя адносіны з РФ і абвясціла Абхазію і Паўднёвую Асецію акупаванымі тэрыторыямі. Акрамя Расійскай Федэрацыі незалежнасць рэспублік прызнала Нікарагуа. 10 верасня 2009 года падчас візіту ў Маскву прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў, што яго краіна прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Адозвы Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з просьбай прызнаць іх незалежнасць паступілі ў беларускі парламент у канцы 2008 года.

15 верасня падчас візіту ў Вільню Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў кастрычніку беларускі парламент разгледзіць пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША7

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворцы пачалі гонку за стварэнне новага рэактыўнага рухавіка для самалёта — з адкрытым вентылятарам2

У Смалявічах дзяўчынка ўпала ў адкрыты люк. Сяброўка кінулася на дапамогу — і ўпала ў іншы1

Рэдкі амерыканскі аўтамабіль спрабуюць прадаць з аўкцыёну ў Гомелі. Ім валодае дзяржаўная арганізацыя1

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?5

У Мінску пабудуюць цэнтры для экстраннай медыцынскай дапамогі

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя21

Беларускі брамнік выйшаў гуляць у матчы НХЛ і прапусціў тры шайбы пасля трох кідкоў1

Заснежаныя вёскі, песні, народная набожнасць. Ксёндз з Дзятлава ходзіць у сваёй парафіі «па Калядзе»2

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША7

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць