Грамадства66

У Віцебску зноў вярнуліся да тэмы будаўніцтва копіі полацкага Сафійскага сабора

У Віцебску рыхтуецца грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будаўніцтва Сафійскага сабора на беразе Дзвіны ля моста Блахіна, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Від на будучы Сафійскі сабор у Віцебску з боку Дзвіны

Пасля таго, як у 2016 годзе гараджанам удалося прадухіліць высечку дрэў у парку Партызанскай славы пад будаўнічую пляцоўку копіі полацкага Сафійскага сабора, ініцыятыва пабудовы гэтай праваслаўнай царквы заглухла на некалькі гадоў.

Праз тры гады тагачасны кіраўнік Віцебска Віктар Нікалайкін паведаміў гараджанам, што копію храма збіраюцца гэтым разам узводзіць на пляцоўцы паміж гандлёвым цэнтрам «Беларусь» і былымі яўрэйскімі могілкамі.

Від на будучы Сафійскі сабор у Віцебску з паўднёвага боку

У 2020 годзе прайшло абмеркаванне праекта будаўніцтва. Як аказалася, будынак сабора па плошчы меўся быць яшчэ большым, чым той, што планаваўся ў парку. У красавіку 2021 года Віцебск упершыню наведаў мітрапаліт Веніямін, які асвяціў спецыяльны знак на месцы будучай Ніжняй царквы Сафійскага сабора на беразе Дзвіны.

Асвячэнне каменя на месцы будаўніцтва сабора

На гэтым справа з будаўніцтвам копіі старажытнага сабора нібыта заціхла. Цяпер, аднак, высвятляецца, што ў красавіку ўсяго за два тыдні была падрыхтавана справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе гэтага аб'екта будаўніцтва.

Паводле паведамлення гарвыканкама, на грамадскае абмеркаванне справаздачу плануюць вынесці 21 чэрвеня, заўвагі будуць прымаць цягам месяца. Затым даецца яшчэ месяц на дапрацоўку справаздачы згодна з заўвагамі. А ў жніўні-верасні справаздача ў складзе перадпраектнай (перадынвестыцыйнай), праектнай дакументацыі будзе праходзіць дзяржаўную экалагічную экспертызу.

Каментары6

  • No
    10.06.2023
    На які хрэн ён патрэбен? Дзеля адмыванія грошэй і распаўсюджвання уплыва "рускага свету" і РПЦ. У адрознанні ад расее вернікаў у Беларусі вельмі мала
  • No
    10.06.2023
    Паводле паведамлення гарвыканкама, на грамадскае абмеркаванне
    справаздачу плануюць вынесці 21 чэрвеня, заўвагі будуць прымаць цягам
    месяца
    ---------
    Гэта смешна))) Абмяркуюць самі з сабой - гэта и ёсць "грамадскае абмеркаванне", вырашаць за народ.
  • mikola ramanau
    10.06.2023
    Jakoe ABMEKAVANNE ? Groshau NIMA !

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць