Грамадства1515

Латушка прызнаўся, што сам зліў «чорны спіс» артыстаў для публікацыі, калі быў міністрам

У інтэрв'ю ютуб-каналу супольнасці «Сумленныя людзі» колішні міністр культуры Беларусі Павел Латушка паведаміў, што ў тыя часы менавіта ён непасрэдна паспрыяў таму, каб спіс артыстаў, якім была забаронена гастрольная дзейнасць у Беларусі, стаў вядомы грамадскасці.

Pavel Latushka Павел Латушко
Павел Латушка. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Ён быў раней перададзены ў інтэрнэт. Магу нават прызнацца, што копію гэтага спіса я перадаў тым людзям, якія пазней яго апублікавалі», — заявіў Латушка.

Цяперашні намеснік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення таксама дадаў, што спіс складаўся ў Адміністрацыі Лукашэнкі, яго раздавалі там у раздрукаваным выглядзе на нарадзе. У аблвыканкамы і буйныя дзяржустановы рассылалі ў выглядзе даручэння Адміністрацыі.

Латушка мяркуе, што спіс складалі супрацоўнікі КДБ, а ў Адміністрацыі яго курыравала сумна вядомая чыноўніца ад культуры Ірына Дрыга. 

Сам Латушка, які быў міністрам культуры ў 2009—2012 гадах, нібыта выступаў супраць абмежаванняў для артыстаў, а пазней публічна заклікаў скасаваць «чорныя спісы».

Каментары15

  • Acab
    12.06.2023
    Міністар спеваў і скокаў ня вінаваты, адно выконваў загад.
    Цалкам перакуўся, асэнсаваў памылкі, надаль цэнзуравацьме адно з мэтай аховы лядашчых мазгоў ад Остазыйскае прапаганды.
  • Acab
    12.06.2023
    Але ж загартаваныя штыхі ўзначальваюць прагрэсывіскі сацыялістычны супраціў! Танкі (tankie) ў бэсэсэры дрыжаць, што супраціўнікі цэнзуры, антыміліцыянты-паліграфолягі і дыплямаваныя перакладніцы з ангельскае зь імі зробяць
  • Acab
    12.06.2023
    Магу нават прызнацца, пасыпаў перцам шпіцаву крывянку, сабака ашалеў ад горычы, летаў па падворку, брахаў, праз што ў Сашы, Віці і Міколкі малодшага потым моцна балела галава.

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» аднаўляе палёты ў Тэль-Авіў2

Урад Літвы разглядае ўвядзенне надзвычайнага становішча з-за пагрозы метэазондаў12

Крышціяну Раналду інвеставаў у заснаваны беларусам стартап3

У Мінску прадаюць вагон з бізнэс-салонам. Цана, як за некалькі кватэр

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня3

Памёр акцёр Кэры-Хіраюкі Тагaва — зорка Mortal Kombat4

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць