Здарэнні

У Валожыне казуля выбіла акно кінатэатра

Работнікі кінатэатра «Юнацтва» ў Валожыне былі вельмі здзіўленыя, калі раніцай прыйшлі на змену і заўважылі велізарныя расколіны на акне ля галоўнага ўваходу.

Як сказала Kraj.by інжынер кінатэатра Соф'я Адамаўна, першапачаткова ў супрацоўнікаў узнікла думка, што акно маглі разбіць дзеці ці хуліганы альбо яго пашкодзілі ў бойцы.

— Трэба было тэрмінова знайсці вінаватых. Выклікалі міліцыю, пачалі разбірацца. Прагледзелі камеры відэаназірання і былі ў шоку: чакалі ўсякае, але не таго, што ўбачылі, — падзялілася жанчына.

Камера зафіксавала момант, як у 7:28 раніцы ў акно кінатэатра на вялікай хуткасці бяжыць казуля. Далей жывёла ўдараецца ў шыбу, адлятае ад яе, падае, але хутка ўстае і ўцякае.

— Магчыма, яна прыняла адлюстраванне ў шкле за водную роўнядзь возера, таму і скіравалася туды, — дадае Соф'я Адамаўна.

Ганна якраз ішла на працу, калі заўважыла казулю, якая бяжыць па плошчы Свабоды:

— Сказаць, што я здзівілася — гэта нічога не сказаць. Адкуль дзікая жывёла ў самым цэнтры горада? Да найбліжэйшага лесу ж няблізка. Яшчэ больш я была здзіўленая, калі зразумела, што жывёла перабегла дарогу і кінулася ў акно. Пашанцавала яшчэ, што не трапіла пад колы якога-небудзь аўтамабіля і нікога не збіла з ног.

Як казуля апынулася ў самым ажыўленым месцы горада —невядома, як і яе далейшы лёс. Застаецца спадзявацца, што жывёла не атрымала сур'ёзных пашкоджанняў і шчасліва вярнулася ў свае звыклыя, не гарадскія, месцы пражывання

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць