Грамадства55

Расійскія войскі павінны пакінуць Беларусь разам з ядзернай зброяй — Ціханоўская

Дэмакратычны лідар Беларусі прапануе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый вынесці пытанне размяшчэння ядзернай зброі на Генасамблею і пасяджэнне Рады Бяспекі. 

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі незаконнае і небяспечнае. Хоць гэта, несумненна, уяўляе сабой форму шантажу, такое запалохванне не павінна заставацца без адказу. З беларускага пункту гледжання, гэта ўяўляе пагрозу нашаму суверэнітэту і самому існаванню Беларусі. Стратэгія чакання аказалася неэфектыўнай у прадухіленні гэтага разгортвання і ў спыненні варожага ўмяшання Расіі ва ўнутраныя справы Беларусі. Жорсткія санкцыі супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі павінны быць адной з многіх формаў рэагавання. Гэтая праблема цяпер закранае глабальныя інтарэсы і павінна абмяркоўвацца на Генеральнай Асамблеі ААН і ў Радзе Бяспекі ААН. Расійскія войскі павінны пакінуць Беларусь разам з ядзернай зброяй», — напісала Ціханоўская ў твітары.

Учора Уладзімір Пуцін заявіў, што першыя ядзерныя зарады дастаўленыя ў Беларусь.

«Мы вялі перамовы з нашай Саюзнай дзяржавай, прэзідэнтам Лукашэнкам пра тое, што мы частку гэтай тактычнай ядзернай зброі перамесцім на беларускую тэрыторыю. Гэта адбылося. Першыя ядзерныя зарады дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі. Але толькі першыя», — заявіў расійскі кіраўнік.

Таксама ён адзначыў, што да канца лета або года ў Беларусь будзе дастаўлена ўся запланаваная ядзерная зброя.

Каментары5

  • mikola
    17.06.2023
    GETA byla vjadoma i bez *lidera*.Pakunuc Belarus sa svaimi raketami !
  • Прахожы
    17.06.2023
    mikola, у якім жа Гэце вы жывяце? Няўжо вы настолькі няздольны, каб пастарацца ўцямна пісаць?
  • Плян
    17.06.2023
    Маладзец, сапраўдны прэзідэнт-элект! Нарошчваем рэсурсы! Наступным рашучым крокам нашага Лідара павінен быць заклік да Папы Рымскага маліцца, каб маланка ўдарыла па лукашэнку, а лепш дзьве - і па пуціну адначасова.
    Так пераможам!

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць