Грамадства33

Галоўны ідэолаг Віцебскай вобласці дазволіла праўладным журналістам сваволіць

«Свавольце, на тое вы і журналісты». Так сказала галоўны ідэолаг Віцебшчыны рэгіянальным праўладным журналістам вобласці падчас так званай лятучкі ў Браславе. Некалькі дзён таму ўлады там сабралі галоўных рэдактараў дзяржаўных газет Віцебскай вобласці, іх намеснікаў ды журналістаў, распавядае БАЖ. 

Фота: «Міёрскія навіны»

Як піша сайт «Міёрскія навіны», начальніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая адзначыла, што асноўная частка насельніцтва атрымлівае інфармацыю праз сацыяльныя сеткі, дзе аўдыторыя ў параўнанні са жніўнем 2022 года вырасла на 13%.

Паводле яе слоў, на сёння газеты Віцебшчыны маюць 366 тысяч падпісчыкаў.

Трэба адзначыць, што ў значнай сваёй частцы гэта прымусовая падпіска, бо ўлады выкарыстоўваюць у гэтай справе дзяржаўны апарат. Прытым што цяпер амаль няма ніякай канкурэнцыі, бо ўсе незалежныя медыя разграмілі і зрабілі «экстрэмісцкімі».

Чыноўніца зазначыла, што рэйтынг у сацыяльных сетках некалькі гадоў запар утрымлівае «Аршанская газета», быццам прырост за год у яе склаў 12 тысяч чалавек, і яна гучна заяўляе пра сябе ў тыктоку. Навіцкая заклікала актыўна асвойваць гэтую нішу і іншыя праўладныя выданні Віцебшчыны.

— Свавольце, на тое вы і журналісты, каб па-рознаму падаваць матэрыял. Кожны жыхар рэгіёна можа знайсці свой інфармацыйны рэсурс, адкуль будзе чэрпаць інфармацыю. Вы абавязаныя насыціць інфаполе цікавым, патрэбным дзяржаўным парадкам дня. У вас павінна быць добрая журналісцкая рызыка. Жадаю, каб гонар за ваш прадукт заўсёды перапаўняў вас, — заклікала галоўны ідэолаг Віцебшчыны.

Чытайце таксама: 

Хто стварае дзікія вокладкі «Мінскай праўды»?

Сціранне памяці. Сайт «Прессбола» заблакавалі за архіўнае фота «нелаяльнага» футбаліста

«А ці будзе створаны рэсурс накшталт Tut.by?» Што прапагандысты кажуць беларусам на сустрэчах і якія пытанні ім задаюць людзі

Каментары3

  • Чалавеча
    20.06.2023
    Накуй ты патрэбна, ідыёлух? Навошта з люцкіх падаткаў табе трэ плаціць 3 тыс рублёў штомесяц, калі больніцы не маюць такіх заробкаў?
  • Гы
    20.06.2023
    Так новоиспеченный закон о запрете ЛГБТ пропаганда уже запрещает это делать))
  • даведка
    20.06.2023
    Даже в соцсетях районных газет всё стерильно, удаляются комментарии с малейшей критикой местных проблем.

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць