Надвор'е33

Месцамі — моцныя дажджы. Пахаладае

Прагноз надвор'я на 27-29 чэрвеня

Фота: «Наша Ніва»

У ноч на аўторак месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём месцамі чакаюцца навальніцы, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — моцныя дажджы.

Ноччу тэмпература складзе +9..+15°С, максімальная днём +19..+25°С. У Мінску ўдзень да +25°С.

28 чэрвеня, у сераду, месцамі пройдуць моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра панізіцца: начныя мінімумы складуць +8..+14°С, максімальная днём +14..+20°С, толькі месцамі да +23°С. У Мінску, як паведамляе pogoda.by, удзень усяго +15°С.

29 чэрвеня, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Ноччу +9..+14°С, максімальная тэмпература днём +18..+25°С. У Мінску +20°С.

Каментары3

  • беларуска
    26.06.2023
    дай бог дождж напраўду
  • Жвір
    26.06.2023
    Ну, вось вам, усё, як вы й хацелі, +15 і ку-ку.
  • Жвір
    26.06.2023
    У мяне прайшоў дождж, шчыльна змачыў зямлю частымі, буйнымі й цёплымі кроплямі. А Сонца асьвятляла ўсё гэта дзейства аж покі не наблізілася да небакраю, дык вясёлка во паўстала напаўнеба, адной нагой там, а другую туды паставіла. Цяпер Сонца зусім нізка, толькі вершаліны сосен усё яшчэ бачаць яго, цераз 7 хвілінаў закоціцца ў іншы бок Зямлі.

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах12

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай18

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі14

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць