Гэта першае вышэйшае духоўнае вучылішча на тэрыторыі Усходняй Еўропы па падрыхтоўцы рабінаў, як паведамляе БелТА.

Паводле праекта, тут створаць шматфункцыянальную прастору, дзе будуць праводзіцца тэматычныя мерапрыемствы, экспанавацца кнігі і прадметы мастацтва. Добраўпарадкуюць прылеглую тэрыторыю, усталююць малыя архітэктурныя формы.
Цяпер на аб’екце працуюць будаўнікі: дэмантуюць падлогі, дах, аконныя і дзвярныя праёмы, разбіраюць цагляныя перагародкі, мяркуецца фрагмент гістарычнага падмурка адкрыць і паказаць наведвальнікам.
Мастацкую канцэпцыю музеефікацыі аб’екта прадэманструюць трыма экспазіцыйнымі зонамі.
Першая — для паказу экспанатаў, якія адлюстроўваюць гісторыю ешывы: творы яе заснавальнікаў і рош-ешыва, працы Віленскага гаона, прадметы юдаікі, якія суправаджалі паўсядзённую дзейнасць і святочнае жыццё ешывы, графіка.
Другая экспазіцыйная зона — для дэманстрацыі калекцыі археалагічнага матэрыялу, атрыманага ў працэсе археалагічных раскопак з лета 2022 года, што і дае разнастайны матэрыял для раскрыцця будаўнічай гісторыі ешывы, і характарызуе яе матэрыяльную культуру. Калекцыя працягвае першы культурна-гістарычны раздзел і адлюстроўвае розныя перыяды ў гісторыі Валожынскай ешывы.
У трэцяй экспазіцыйнай зоне — экспанаты, якія адлюстроўваюць нараджэнне новай культуры ў асяроддзі слухачоў і выбітных выпускнікоў ешывы, уздзеянне ідэй ешывы на сусветную культуру XX—XXI стагоддзяў.
Каментары