Усяго патроху

Пiлiпаўка

28 лiстапада пачынаецца адзiн з чатырох шматдзённых пастоў праваслаўнага календара — пост перад Нараджэннем Хрыстовым. Ён доўжыцца 40 дзён i называецца таксама Пiлiпавым постам, бо пачынаецца пасля 27 лiстапада — дня памяцi апостала Пiлiпа.

28 лiстапада пачынаецца адзiн з чатырох шматдзённых пастоў праваслаўнага календара — пост перад Нараджэннем Хрыстовым.
Ён доўжыцца 40 дзён i называецца таксама Пiлiпавым постам або Пiлiпаўкай, бо пачынаецца пасля 27 лiстапада — дня памяцi апостала Пiлiпа.

Сёлета загавенне, або апошнi дзень перад постам, калi можна есцi скаромную ежу, прыпадае на 26 лiстапада, бо наступны дзень — пятнiца — заўсёды дзень посны.

У шмат якiх праваслаўных прыходах ужо ў чацвер святары блаславяць прыхаджан на паспяховае праходжанне посту.

— Блаславенне — гэта атрыманне дазволу i Божай дапамогi ў праходжаннi посту, — патлумачыў настаяцель Свята‑Георгiеўскага храма ў вёсцы Дубiна Валожынскага раёна iерэй Валерый Яроміч. — Вельмi важна прайсцi пост без цяжкасцяў, з радасцю ў душы, з разуменнем таго, што аскеза — гэта не абмежаванне толькi, але лекаванне, i ўсталяваны пост не проста дзеля адмовы ад нечага, а як знак любовi да Бога. Таму для тых, хто разумее сутнасць посту, ён не цяжкi. I свята для тых, хто рыхтаваўся, пасцiўся, заўсёды асаблiва радаснае. Падчас посту мы наблiжаемся да Бога, мы суперажываем Яму, саўдзельнiчаем з Iм.

«Падчас посту неабходна няўхiльна выконваць ранiшняе i вячэрняе малiтоўнае правiла, штодня чытаць Свяшчэннае Пiсанне i жыццi святых, выключыць прагляд забаўляльных тэлепраграм i не наведваць забаўляльныя мерапрыемствы, больш часу аддаваць малiтве ў храме,
— нагадвае Беларускi праваслаўны iнфармацыйны партал sobor.by.

— Час посту — час мiласэрнасцi, час наведвання старых бацькоў, хворых сваякоў i знаёмых. Гэта час падаваць мiласцiну тым, хто просiць, вучыцца дараваць крыўды i змагацца са сваiмi грахамi, не бачыць грахi чужыя» .

Аснова посту — барацьба з грахом праз устрыманне, а не знясiльванне цела, даводзяць святары, таму правiла трымання посту кожны павiнен суаднесцi са сваiмi сiламi, са ступенню сваёй падрыхтаванасцi да посту. Неабходна ўваходзiць у пост паступова, крок за крокам, пачаўшы хоць бы з устрымання ад скаромнай ежы па пятнiцах i серадах на працягу года. Некаторыя без патрэбнага разумення i паспешлiва бяруцца за подзвiгi посту i пачынаюць пасцiцца бязмерна строга. Хутка яны або псуюць сваё здароўе, або робяцца нецярплiвымi i раздражнёнымi.

— Пост — гэта не самамэта,

— падкрэслiвае настаяцель праваслаўнага прыхода ў гонар свяцiцеля Мiкалая Японскага ў горадзе Мiнску (м‑н. Каменная Горка) iерэй Павел Сярдзюк. — Гэта сродак для дасягнення пэўнага настрою душы ў дачыненнi да iншых людзей. Цялеснае ўстрыманне — гэта аснова для таго, каб чалавек змог змянiць сваё жыццё.

— Айцец Павел, Пiлiпаў пост супадае са многiмi святамi, у тым лiку з Новым годам. У гэты час знаёмыя клiчуць у госцi, адбываюцца карпаратыўныя вечарыны, што ж рабiць у такой сiтуацыi чалавеку, якi трымаецца посту? Калi ўсiм адмаўляць, то цi не аддалiць гэта ад людзей? Цi не будзе расцэнена як высакамернасць?

— У такiх выпадках трэба кiравацца правiлам: любоў вышэйшая за ўсё. Калi карпаратыўнае свята вылiваецца ў банальную п’янку, тады лепш адмовiцца. А калi ў госцi даўно чакаюць i клiчуць, i ад ўсяго сэрца частуюць, то i кавалак мяса ў пост — не вялiкая бяда. Аднак тут усё не так проста. Мы шукаем шляхоў лёгкiх, i бывае цяжка адрознiць: з‑за любовi ты парушыў пост альбо з‑за маладушша. Пост — гэта мастацтва, i кiраўнiцтвам тут можа быць разуменне, што сутнасць яго ў рэарганiзацыi духоўнага жыцця чалавека. Не дзеля сябе, а дзеля Госпада. Пiлiпаў пост — для асэнсавання i глыбокага перажывання Богаўвасаблення. Свет жыве ў iншым рытме, Евангелле яму не цiкава. Тое, што напаўняе наша жыццё, выключае Бога. Каб не антуражам толькi сустрэць свята Божага Нараджэння, а сапраўднай радасцю душы, неабходна пэўным чынам наладзiцца. Пост дапамагае ў гэтым.

Царкоўны статут забараняе ў Пiлiпаў пост есцi мяса, сметанковае масла, малако, яйкi, сыр. Акрамя таго, у панядзелак, сераду i пятнiцу забараняюцца рыба, вiно i алей,

i дазваляецца прымаць ежу без алею (сухаядзенне) толькi пасля вячэрняга набажэнства. У астатнiя днi — аўторак, чацвер, суботу i нядзелю — дазваляецца прымаць ежу з алеем. Рыба ў Пiлiпаўку дазваляецца па суботах, нядзелях i ў вялiкiя святы, напрыклад, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзiцы, у храмавыя святы i ў днi вялiкiх святых, калi гэтыя днi прыпадаюць на аўторак або чацвер. Калi свята прыпадае на сераду або пятнiцу, то дазваляюцца толькi вiно i алей. З 2 студзеня да 6 студзеня пост узмацняецца, у гэтыя днi ўжыванне рыбы нават у суботу i нядзелю не бласлаўляецца.

Вольга Мядведзева, Звязда

Каментары

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць