Культура

Закатаць кнігу ў цэмент

вырашыла мастачка Вольга Сазыкіна. Новая выстава, прысвечаная кнігам у галерэі «Ў».

Да 29 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Незалежнасці, 37а) адкрылася калектыўная выстава, прысвечаная вобразу кнігі ў мастацтве, ScetchBook.

Найважнейшай кнігай для мастака па-ранейшаму ёсць скетчбук. Скетчбук — па просту «эскізнік», альбом, куды мастак робіць накіды, усё роўна, як свае нататкі і зацемкі ў дзённік піша літаратар.

За стагоддзі свайго існавання скетчбук і звычайная кніга зазналі вялікія змены: мастакі дадалі ў эскізнікі больш дзённікавых запісаў і нават аздобілі іх літаратурнымі творамі, у тый час як класічная папяровая кніга сама зрабілася аб'ектам мастацкага роздуму. Мастацтва кнігі на сённяшні дзень не абмяжоўваецца звыклым выданнем з усімі вантробамі, тэкстам і ілюстрацыямі. Цяпер мастак звяртаецца да кніжнай тэматыкі як у сучасных жанрах: выкарыстоўвае яе ў перфомансах і відэаарце, так і ў класічных формах: жывапісе, графіці і скульптуры. Гэтак кніга робіцца творам мастацтва.

«Замест таго каб друкаваць даражэнны каталог сваіх працаў аднойчы я вырашыла па-мастацку ўставіць ва ўжо надрукаваную празаічную кнігу, якая мне спадабалася, свае фоты, эскізы і зацемкі, — кажа адна з удзельніц праекту, дырэктарка варшаўскай галерэі Zoya, мастачка Зоя Луцэвіч. — Атрымалася як на мастака і адмыслова, і нядорага. Нават дзіўна, што ніхто раней да гэтага не дадумаўся. Адзіная праблема: каталог маіх працаў існуе толькі ў адзіным асобніку».

На выставе ScetchBook можна пабачыць як класічныя аркушы эскізнікаў мастака Юры Шуста, які стала жыве ў Італіі, з яго замалёўкамі еўрапейскай штодзённасці, так і закатаныя ў цэмент кніжныя выданні з канцэптуальнай інсталяцыі Вольгі Сазыкінай, яе праца-роздум «Бібліятэка ўспамінаў» пра кнігу як элемент успамінаў. Побач: арыгіналы намаляваных кніг, арт-кнігі, а таксама прыватныя нататнікі мастакоў.

Спантанная выстава ScetchBook працягнецца да 29 лістапада.

Што будзе цікавага на выставе акрамя асноўнай экспазіцыі?

27.11 — Лекцыя «Кнігу як арт-аб'ект», якую правядзе адмыслова прыехалы з Швецыі перакладчык і паэт Дзмітры Плакс. Падчас лекцыі будзе прэзентаваная падзеленая на 9 частак кніга, якую, каб прачытаць трэба, каб сабраліся ўсе 9 пакупнікоў.

28.11 — Са сваімі рукапіснымі кнігамі (і вершамі) прыедуць украінскія літаратары, удзельнікі літ'абяднання «Бочка». Акцыя «Грузіце вершы бочкамі» пачнецца а 18.

29.11. — Сустрэча з суполкай «Саша&Таня», бадай адзінымі прафесійнымі майстрамі, вытворцамі самаробных аўтарскіх кніжак, зінаў. Вечар «Надрукуй сябе сам(а): вечар размоваў, выставы і кіно пра зіны» пачнецца а 20.

А таксама: прагляды слайд-шоу, прысвечаныя скетчбукам з іншых краін, музычныя праграмы.

Каментары

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць