Здарэнні

У Мінску затрымалі падлеткаў, якія рабавалі ў пад’ездах старых жанчын

Супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС Мінска затрыманы два непаўналетнія, якія падазраюцца ва ўчыненні рабаванняў у пад’ездах.

Як паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, з кастрычніка гэтага года ў Маскоўскім раёне адбылася серыя рабаванняў, ахвярамі якіх станавіліся састарэлыя жанчыны, а здабычай злачынцаў — іх сумкі. Усе гэтыя злачынствы адбыліся паводле аднаго сцэнара. Жанчыны вярталіся з крамы дамоў з прадуктамі. Калі ахвяра падыходзіла да пад’езда,

маладыя людзі або ўдвух апярэджвалі яе і заходзілі ў пад’езд, або адзін заставаўся на вуліцы, а другі заходзіў у пад’езд следам за ахвярай.

Затым з рук груба вырывалася сумка або пакет, пасля чаго зламыснікі ўцякалі.

Фактар нечаканасці спрацоўваў настолькі, што ва ўсіх выпадках ахвяры не маглі назваць дакладныя прыкметы злачынцаў.

Выявілася, што гэта два школьнікі — 16 і 12 гадоў.

У выніку першапачатковых следчых дзеянняў высветлілася, што старэйшы з затрыманых меў інфармацыю аб тыповых кодах дамафонаў некаторых пад’ездаў, дзякуючы чаму і мог трапляць у пад’езд раней за ахвяру. Гэты падлетак у 2008 годзе ўжо ўчыніў разбой у дачыненні да састарэлай жанчыны. Тады, ехаўшы на ровары, ён вырваў з яе рук сумку з прадуктамі. У 2009 годзе падлетак вырашыў прыцягнуць малодшага таварыша. Ва ўсіх выпадках школьнікі мэтанакіравана высочвалі старых жанчын, якія выходзілі з крамы, пасля чаго «праводзілі» іх да пад’езда, дзе і ўчынялі злачынствы.

Каментары

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ1

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ1

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць