Грамадства22

«Мы разглядаем гэтае пытанне». Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа выказаўся пра Z-візіт генсака беларускай арганізацыі на Данбас

Афіцыйны прадстаўнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа заявіў, што арганізацыя не мае дачынення да скандальнага візіту генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова ў «ДНР», як піша «Еўрарадыё».

Скрыншот з відэа 

«У цяперашні час мы разглядаем гэтае пытанне. Вельмі важна, каб усе сябры руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца захоўвалі сваю незалежнасць ад урадаў і носьбітаў зброі.

Гэта дазваляе нам дапамагаць бесстаронна, аддаючы прыярытэт людзям, якія найбольш маюць у гэтым патрэбу, дзе б яны ні знаходзіліся, на якім бы баку лініі фронту яны ні былі», — сказаў афіцыйны прадстаўнік, фактычна працытаваўшы палажэнне афіцыйнага статута Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Скандальная сітуацыя ўзнікла пасля таго, як расійскі рэсурс Sputnik паведаміў пра паездку Дзмітрыя Шаўцова на акупаваныя тэрыторыі Украіны, у т. зв. «ДНР», і апублікаваў відэа з ім, дзе кіраўнік беларускага Чырвонага Крыжа гаворыць шчымлівыя словы пра дзіцячыя пакуты, апрануты ў камізэльку з сімвалам расійскай агрэсіі — літарай Z на рукаве. 

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа — цалкам праўладная арганізацыя, якая безагаворачна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўсіх яго дзеяннях як на словах, так і на справе. Сяброў гэтай арганізацыі, напрыклад, заўсёды ўключаюць у склад выбарчых камісій, і яны актыўна ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі выбараў рознага ўзроўню. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Смаляк нядаўна публічна падтрымала размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. Пра гэта яна заявіла ў эфіры гомельскага тэлебачання.

Каментары2

  • Сорам
    13.07.2023
    Але ж крывадушныя брыдоты. Быццам ня ведалі, што ў імперскім Мордары ня можа існаваць анічога "незалежнага ад дзяржавы". Ніякіх традыцыйна грамадскіх аб'яднанняў: ані спартыўных, ані прафесійных, ані Крыжа, ані царквы, ані прэсы, анічога. 
  • даведка
    14.07.2023
    Шевцов сам перед тем был председателем Минских избирательных комиссии по выборам депутатов и Лукашенко.

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сабе ў выразах у сацсетках

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сабе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі16

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?18

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сабе ў выразах у сацсетках

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сабе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць