Грамадства1414

«Дачка будзе падаваць прашэнне аб памілаванні, яна і так нацярпелася…» — бацькі зняволенай журналісткі Ксеніі Луцкінай

Бацька палітзняволенай журналісткі, асуджанай на доўгі тэрмін, распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад дачкі.

Ксенія Луцкіна на волі. Фота: сацсеткі

Ксенію Луцкіну, якая ў 2020 годзе працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. 28 верасня мінулага года Мінскі гарадскі суд асудзіў яе да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

У пачатку года яна захварэла на двухбаковую пнеўманію і змагалася з хваробай амаль увесь люты. Таксама ў Ксеніі дыягнаставалі анкалогію. Цяпер Ксенія знаходзіцца ў гомельскай калоніі №4.

— Дачка па-ранейшаму чакае абследавання, яна, як вядома, стаіць у чарзе на МРТ, кажа бацька журналісткі Алег Луцкін. — Стан яе здароўя не паляпшаецца, але лекі перадаём.

Тым часам я збіраю неабходныя дакументы, бо дачка будзе падаваць прашэнне аб памілаванні.

— Шмат дакументаў?

— Дастаткова. Па вялікім рахунку, усе паперы я сабраў за два дні, а вось даведку з міліцыі трэба чакаць аж дзесяць рабочых дзён. У гэтым уся затрымка.

Мы спрабуем хоць нешта рабіць, бо дачка і так ужо нацярпелася за кратамі. Да таго ж у яе такая цяжкая хвароба.

Таму, як толькі з’явілася магчымасць у калоніі напісаць прашэнне, адразу запусцілі гэтую працэдуру. Калі я збяру ўвесь пакет дакументаў (я і маці будзем паручальнікамі Ксеніі), адпраўлю іх у калонію. А там ужо сама дачка падасць прашэнне, якое затым павінна быць разгледжана ў адмысловай камісіі аб памілаванні.

Ксенія Луцкіна падчас судовага пасяджэння. Фота: sb.by

Разумею, што працэдура няпростая, магчыма, працяглы час давядзецца чакаць, але ўжо будзе нейкая надзея.

— Сувязь з дачкой пастаянна падтрымліваеце?

— Лісты даходзяць. Таксама тэлефануе па графіку — чатыры разы на месяц. Дазваляецца відэасувязь, таму Ксенія перыядычна бачыць сына і размаўляе з ім. Яна па ім так сумуе! Як і сын па маці…

Каментары14

  • Тыя хто асуджаюць тых хто просіць аб памілаванні, памяняйцеся з імі мейсцамі!!!!
    19.07.2023
    mikola, што шкада, што здохнуць не хоча ў турме?????
  • Крр
    19.07.2023
    mikola, Яна і так цяжка хворая. Робіць гэта не для сябе, а сына 
  • Мойша
    19.07.2023
    Божа, няхай яе хутчэй вызваляць з-за кратаў!!!

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА116

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Шахед трапіў у шматпавярховік Кіева. Яшчэ адзін — у прыпынак грамадскага транспарту ў вобласці ВІДЭА1

Дзяржаўны знак якасці прысвоілі толькі адной з дзвюх беларускіх згушчонак. Дык Глыбокае ці Рагачоў?16

У Пінску пенсіянерка правалілася на сваім аўто ў яму дарожнікаў. Яе яшчэ і аштрафавалі6

Дырэктара філіяла «Гомсельмаша» ў Аргенціне шукаюць па аб'яве і прапануюць зарплату зваршчыка ў Мінску4

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік12

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА116

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць