Грамадства9090

У ютуб выклалі фільм «Хронікі сучаснасці» з кадрамі з пратэстаў. ГУБАЗіК пагражае затрыманнямі 

Сёння адбылася прэм'ера фільма «Хронікі сучаснасці» беларускага дакументаліста Мікалая Мамінава на ютуб-канале Delfi. Частка людзей на кадрах замазаныя, але вялікая частка выпадковых герояў фільма паказаныя буйнымі планамі пасярод дарогі.

Скрын з фільма

Беларускія спецслужбы трактуюць выхад на праезную частку як злачынства.

Верагодна, большасць людзей, паказаных у фільме, ужо траплялі на здымкі спецслужбаў. Але праблема такіх твораў (як і з кнігай «Я выходжу») у тым, што яны прыцягваюць дадатковую ўвагу да людзей, якія да гэтага маглі трапіць у поле зроку спецслужбаў. Пасля кожнага гучнага твору пра пратэсты спецслужбы пачыналі хвалі рэпрэсій супраць тых, хто ў ім «засвяціўся». 

ГУБАЗіК у каментарах да фільма стаў пісаць, што ўжо шукае людзей, якія трапілі ў кадр.

Пазней фільм з канала Delfi выдалілі, але ён застаўся ў сілавікоў — яны залілі відэа на свой канал. Відэа пасля гэтага апублікавала таксама «Вясна» — каб людзі маглі знайсці сябе.

Калі вы заўважылі ў фільме знаёмых, папярэдзьце іх, каб яны маглі прыняць меры бяспекі.

Калі вы ўнутры Беларусі, то па парады наконт выезду можна звяртацца да BYSOL. Калі вы вырашылі заставацца ў краіне, то варта зрабіць дадатковыя захады бяспекі. Часта ў людзей пасля затрымання знаходзяць матэрыялы для дадатковых артыкулаў (напрыклад, каментары або скіданне інфармацыі ў боты), таму варта паклапаціцца пра змест сваіх гаджэтаў і іншыя рэчы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары90

  • Нейкі сюр
    24.07.2023
    Тым, хто страшыцца фільмаў, нагадаю, што на пратэстах было шмат аператараў "у штацкім". Шыкаючы на рэжысэраў мы толькі дапамагаем губазіку дасягнуць галоўнай мэты: каб адна частка нацыі хадзіла ў балаклавах, другая - з забруленымі тварамі. 
  • ОМГ
    24.07.2023
    Где мозги у этого режиссера, который изначально выложил это видео (язык не поворачивается назвать это фильмом, из-за которого могут пострадать люди)?
  • сярожа
    24.07.2023
    апошнім часам адчуванне, што Літва ідзе поруч з маскоўска-лукашысцкім рэжымам ў кантэксце нянавісці ды выціскання беларусаў.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе14

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток1

Беспілотнік атакаваў консульства ЗША ў Дубаі ВІДЭА

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах10

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны8

«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць