Эканоміка11

Вялізнае радовішча фасфатаў у Нарвегіі можа цалкам змяніць індустрыю электрамабіляў

Акруга Рогаланд на захадзе Нарвегіі можа мець найбуйнейшыя ў свеце запасы фасфатаў, важных для вытворчасці акумулятарных батарэй.

Маляўнічы від на горы на захадзе Нарвегіі / Фота: GettyImages

Сёння геолагі сканцэнтраваныя на пошуку матэрыялаў, неабходных для вытворчасці акумулятарных батарэй. У сувязі з гэтым адкрыццё вялізных запасаў фасфатаў можа мець велізарныя наступствы і для ўсёй індустрыі электрамабіляў. Радовішча, выяўленае ў Рогаландзе на паўднёвым захадзе Нарвегіі англа-нарвежскай кампаніяй Norge Mining, эквівалентнае як мінімум 70 мільярдам тон. Гэта эквівалентна 71 мільярду тон усіх разведаных раней сусветных запасаў разам, расказвае The Conversation.

Фасфат — адзін з ключавых матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці літый-іённых батарэй, вядомых як LFP. Попыт на гэтыя батарэі — і адпаведна на фасфат — хутка расце. Некаторыя даследчыкі ўжо выказалі здагадку, што новае радовішча можа задаволіць сусветныя патрэбы ў фасфарытных пародах на наступныя паўстагоддзя.

Да гэтага адкрыцця 85% сусветных запасаў фасфатаў кантралявалася толькі пяццю краінамі, прычым 70% знаходзіліся ў Марока. На дадзены момант Кітай здабывае больш за ўсё фасфатаў: 85 мільёнаў тон у 2021 годзе, на другім месцы Марока з 38 мільёнамі тон.

Хімічны элемент фосфар (ён уваходзіць у склад фасфату ці фасфарытнай руды) знаходзіцца ў еўрапейскім спісе крытычных матэрыялаў (гэта матэрыялы, якія з'яўляюцца эканамічна важнымі і адносна якіх ёсць рызыка раптоўных перабояў у пастаўках або дэфіцыту ў цэлым).

Новае адкрыццё магло б дапамагчы пазбегнуць канкурэнцыі паміж сельскай гаспадаркай і вытворчасцю электрамабіляў, бо цяпер каля 90% усіх фасфатаў ідзе на сельскагаспадарчыя ўгнаенні. Транспартная галіна пры гэтым пераборлівая: толькі 10% фасфарытаў прыдатныя для вытворчасці фосфарнай кіслаты высокай чысціні, якая выкарыстоўваецца ў аўтамабільных акумулятарах LFP. 

Раней вялікая ўвага надавалася іншым спосабам вытворчасці літый-іённых батарэй з выкарыстаннем нікелю, а таксама кобальту, марганцу і алюмінію. Але хоць гэтыя батарэі і назапашваюць больш энергіі пры той жа вазе, вытворчасць іх залежыць яшчэ ад іншых важных элементаў (напрыклад, кобальт здабываецца ў асноўным у Конга).

Для параўнання, матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці акумулятараў LFP, адносна танныя і шырока распаўсюджаныя — некаторыя прадстаўнікі галіны жартам называюць іх акумулятарамі «ржы і ўгнаенняў».

Ілан Маск заявіў, што яго кампанія Tesla з часам плануе перавесці большую частку вытворчасці аўтамабіляў на акумулятары LFP, якія забяспечваюць прыдатную прадукцыйнасць для электрамабіляў сярэдняга радыусу дзеяння і стацыянарных накапляльнікаў. Да таго ж яны звычайна лічацца бяспечнейшымі, хутка зараджаюцца і, у адрозненне ад канкурэнтаў, іх можна зараджаць да 100% без страты тэрміну службы.

Адной з праблем выкарыстання LFP-батарэй з’яўляецца іх перапрацоўка і ўтылізацыя. Паколькі матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу, нашмат таннейшыя, яны маюць меншую каштоўнасць і для перапрацоўшчыкаў у канцы тэрміну сваёй службы. Гэтая акалічнасць робіць эканоміку іх перапрацоўкі больш складанай задачай.

Паводле Міжнароднага энергетычнага агенцтва, каля 30% новых электрамабіляў у свеце маюць акумулятары тыпу LFP — і амаль усе гэтыя 30% вырабляюцца ў Кітаі. Па прагнозах спецыялістаў, рынак гэтых акумулятараў мае вырасці з 10 да 50 мільярдаў долараў ЗША ў перыяд 2021—2028 гадоў. У гэтым кантэксце адкрыццё ў Нарвегіі патэнцыйна з'яўляецца велізарнай выгодай для еўрапейскіх аўтавытворцаў, паколькі хоць якая залежнасць ад такога партнёра, як Кітай, вядома, не вельмі добра адбіваецца на цывілізаваных дэмакратычных краінах.

Тым не менш, шлях ад адкрыцця рэсурсу да вытворчасці заўсёды доўгі. Калі далейшая разведка дасць спрыяльныя вынікі, Нарвегія плануе паскорыць адкрыццё шахты з меркаванай датай адкрыцця толькі ў 2028 годзе. 

Каментары1

  • Žvir
    29.07.2023
    Nu vo, zaraz i Skandynaviju raskuročać... Nie liudzi, a karajedy-tačyļščyki niejkija pajšli...

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць