Грамадства11

Памёр першы пасол ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц

Дэвід Суорц быў паслом у Беларусі ў 1992‑1994 гадах.

Суорц памёр 11 лютага, але тады гэта прайшло незаўважаным, на факт смерці звярнуў увагу Сяргей Навумчык.

Дэвід Суорц нарадзіўся ў Чыкага ў 1942 годзе. Ён быў спецыялістам па пытаннях Савецкага Саюза і Усходняй Еўропы, валодаў рускай і ўкраінскай мовамі.

Працаваў у пасольстве ЗША ў СССР, быў кіраўніком групы па адкрыцці Генеральнага консульства ЗША ў Кіеве. Быў генеральным консулам ЗША ў Цюрыху; генеральным консулам у Калгары (Канада); намеснікам пасла ЗША ў Варшаве (1984—1988). Са жніўня 1992 па студзень 1994 года быў паслом ЗША ў Баларусі.

З 1995 года — на пенсіі. У 1996 годзе Суорц заснаваў і кіраваў Фондам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. На просьбу Дзяржаўнага дэпартамента ён два гады (2001—2003) узначальваў Місію Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Малдове.

«Сумная вестка прыйшла са Злучаных Штатаў: пайшоў з жыцця Дэвід Суорц (1942—2026), першы амерыканскі амбасадар у Беларусі, — напісаў Сяргей Навумчык. — 

ЗША не былі першай краінай, якая прызнала Беларусь як незалежную дзяржаву (адразу пасля 25 жніўня 1991 гэта зрабіла Польшча, затым — Турцыя і Швецыя), але як толькі ў снежні 91‑га тагачасны прэзідэнт Джордж Буш заявіў пра прызнанне і ўсталяванне дыпламатычных адносін, у Мінск прыбыла дыпламатычная місія. Засяліліся ў гатэль «Беларусь».

Дэвід Суорц, які разам з трыма калегамі заняўся арганізацыяй працы будучай амбасады, узгадваў, што пакоі былі застаўлены амерыканскімі ваеннымі скрынямі з кансервамі — у Вашынгтоне баяліся, што дыпламатам не будзе чаго есці.

Уручэнне даверчых лістоў старшыні Вярхоўнага Савета Станіславу Шушкевічу адбылося больш як праз паўгода — у першую гадавіну абвяшчэння беларускай незалежнасці, 25 жніўня 1992-га.

Дэвід Суорц пакінуў мемуары, якія дазваляюць у крыху іншым ракурсе, чым гэта робім мы, беларусы, убачыць тагачасныя падзеі і некаторых палітыкаў.

Так, мне было цікава даведацца, што ў 1993 годзе амерыканцы (відаць, гэта была інфармацыя «для ўнутранага карыстання») ацэньвалі ўзровень жыцця беларусаў як самы лепшы ў параўнанні з іншымі былымі рэспублікамі СССР. Мы ў БНФ наракалі (і справядліва) на запавольванне эканамічных рэформаў, тым не менш элементы рэформаў усё ж былі, і яны пачыналі даваць плён. У кожным разе краіна не «ляжала ў руінах», як потым будзе паўтараць Лукашэнка», — напісаў Сяргей Навумчык.

Каментары1

  • Цікава
    16.03.2026
    Хачу таксама пачвтаць яго мемуары

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць