Усяго патроху11

У Мінску адкрыўся іспана-аўстралійскі рэстаран

У Мінску на вуліцы Свярдлова, 11 з’явіўся іспана-аўстралійскі рэстаран Bull&Roo, вокны якога выходзяць проста на стадыён «Дынама». Адкрыў яго рэстаратар Глеб Грузер, на рахунку якога ўжо 16 праектаў у Абу-Дабі, Дубаі і Шарджы. Праўда, у Мінску гэта толькі другі праект заснавальніка: першы — Middle Ground — працуе на Кастрычніцкай, паведамляе CityDog.io.

Фота: instagram.com/bullandroo.rest

Інтэр’ер рэстарана атрымаўся цікавым. Па афармленні ён нагадвае невялікае сямейнае кафэ дзе-небудзь у Іспаніі, аднак вялікая плошча залы дазваляе размясціць нямала гасцей.

Цікава, што дызайнам інтэр’еру займалася маці Глеба, таму праект без перабольшання можна назваць сямейным. Практычна ўся мэбля ў Bull&Roo выкананая на замову, а посуд у рэстаране — сапраўдны твор мастацтва.

Як вынікае з канцэпцыі, у Bull&Roo прапануюць стравы іспанскай і аўстралійскай кухняў. Напрыклад, ёсць тапасы (па 7 руб.), тосты (ад 15 да 35 руб.), сырнае ці мясное плато (35 і 60 руб. адпаведна), супы (па 13—15 руб.), салаты (ад 17 да 37 руб.), асноўныя стравы (ад 17 да 55 руб.), бакадзілья і бургеры (ад 27 да 34 руб.), паэлья (ад 50 да 75 руб.), гарніры (па 6 руб.) і дэсерты (ад 12 да 14 руб.).

З панядзелка да пятніцы рэстаран працуе ад 17:00 да 00:00, у суботу і нядзелю — ад 15:00. Можна прыходзіць з сабакамі.

Каментары1

  • mikola
    03.08.2023
    Pryisou by z sabak adna jago uzo na Granicy moguc zatrymac...

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць