Грамадства66

«Ніхто і ніколі не зможа адабраць нашу любоў да цябе». Святлана Ціханоўская — у дзень нараджэння мужа

Святлана Ціханоўская апублікавала зварот да асуджанага на 19 з паловай гадоў мужа, які ўжо чацвёрты запар дзень народзінаў сустракае за кратамі.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Дарагі Сяргей,

Кожны дзень Агнія і Карней прачынаюцца і засынаюць з пытаннем, як маецца тата. Бо ўжо даўно мы не атрымліваем ад цябе ніякіх вестак. Але я заўсёды кажу ім, што тата моцны і з усім справіцца. Я шчыра веру ў гэта, таму што ведаю цябе, Сяргей.

Яны гатовыя па дзясятку разоў за дзень пракручваць адно і тое ж відэа з табой, толькі каб убачыць, як тата ўсміхаецца. А калі мы глядзім нашы фатаграфіі, Агнія і Карней кажуць: «У нас самы лепшы тата на свеце». У гэты момант я ўсміхаюся, таму што ведаю, што ніхто і ніколі не зможа адабраць нашу любоў да цябе.

Агнія вельмі любіць маляваць. І ніводны з яе малюнкаў не абыходзіцца без цябе, дарагі Сяргей. На яе малюнках ты ідзеш да нас насустрач, абдымаеш, і мы ўсе трымаемся за рукі. Нядаўна Агнія паказвала мне свае новыя малюнкі і сказала: «Мама, я хачу, каб карцінкі на маім малюнку ажылі і тата быў побач». Гэта наша агульнае жаданне, і сёння мы загадваем яго ўсе разам.

Мы любім цябе і чакаем».

Каментары6

  • Бент
    18.08.2023
    Свабоду Ціханоўскаму. Але не рабіце з яго ідала. Спадзяюся ў вольной Беларусі будзе аб’ектыўнае расследванне яго маьываў ідзейнасьці. Бо будучы *обожателем путина, России и попов* ён раптоўна з рассіі паехаў супраць лукі выступаць....не ляпіце ідала...трымайце галаву халоднай...бо ніколі не вырвецеся з кіпцюроў *камуністыаў кдбістаў* якія паставяць прэзідэнтам яшчэ аднаго *стукача* ...
  • )
    18.08.2023
    у чувака юбилей, а замест виншаванняу яму гразяцца расследваннем-2 яшчэ и у вольнай Беларуси.. во папау Сирога, дык папау
  • Будзь чалавекам
    18.08.2023
    Тут фундаментальная трагедыя: жонка разлучана з мужам, дзеці разлучаны з бацькам бяздушнаю дыктатурай, якая ненавідзіць беларусаў. Свабоду Ціханоўскаму. Свабоду ўсім палітвязьням. Свабоду Беларусі. Суцяшэньне й падбадзёрваньне для сям'і й радзімы.

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць