Грамадства55

Віцебскі аблвыканкам абнаўляе інтэр'еры. З'явяцца галерэя губернатараў вобласці і сакратароў абкама, кіеўская княгіня і савецкі ордэн

150 000 рублёў збіраецца выдаткаваць Віцебскі аблвыканкам на новае афармленне інтэр'ераў свайго будынка ў духу эклектызму, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Увесну аблвыканкамам была праведзена закупка з адной крыніцы паслуг па праектаванні інтэр'ераў 2-га паверха ў будынку Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта на вуліцы Гогаля, 6. Кошт праектных работ тады склаў 5500 рублёў.

Цяпер жа аб'яўлены электронны аўкцыён на выкананне работ па вырабе гэтых інтэр'ераў. Яго арыенціровачны кошт складае 150 000 рублёў.

Паводле дакументацыі закупкі, у калідорах будынка аблвыканкама размесцяць некалькі пано і кампазіцый, закліканых ілюстраваць Віцебскую вобласць. Усе надпісы, наколькі можна меркаваць, выканаюць на рускай мове.

У прыватнасці, там будзе кампазіцыя «Губернатары Віцебскай вобласці» з партрэтамі чатырох былых старшыняў Віцебскага аблвыканкама.

Сіметрычна ёй размесцяць галерэю з партрэтамі першых сакратароў Аргбюро ЦК КП(б)Б. Характэрна, што савецкіх функцыянераў «губернатарамі» не назвалі. Акрамя таго, чамусьці выкарыстоўвалі назву Кампартыі Беларусі, якая ўжывалася да 1952 года, калі XIX з'ездзе Усесаюзную Камуністычную партыю (бальшавікоў) перайменавалі ў Камуністычную партыю Савецкага Саюза (КПСС), адпаведна, зменены былі і назвы рэспубліканскіх кампартый.

Таксама ў інтэр'еры павінны з'явіцца тры пано з гістарычнымі асобамі: беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам і манахіняй ды асветніцай перыяду Полацкага княства святой Еўфрасінняй Полацкай, а таксама кіеўскай княгіняй Вольгай, якой прыпісваецца заснаванне Віцебска ў 974 годзе (праз 5 гадоў пасля яе смерці).

Пано з Вольгай і Еўфрасінняй выклікаюць пэўнае здзіўленне.

Па-першае, Вольга намаляваная на фоне барочных віцебскіх храмаў XVIII стагоддзя, там жа намаляваныя гербы Віцебска 1597 і 1781 гадоў, а таксама прывілей Полацку на магдэбургскае права, выдадзеныя вялікім князем Аляксандраў у 1498 годзе, г. зн. — відавочныя анахранізмы.

Па-другое, наколькі можна меркаваць па ілюстрацыі, справа ад малюнка Еўфрасінні Полацкай працягваецца тэкст пра Вольгу.

Акрамя таго, чамусьці кіеўская княгіня ўдастоілася малюнка двойчы — другі яе партрэт ужо ў выглядзе іконы размешчаны ў цэнтры кампазіцыі з прынтамі фатаграфій і паштовак другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Яшчэ адна кампазіцыя будзе прысвечаная савецкаму ордэну Леніна, якім Віцебская вобласць была ўзнагароджаная згодна з указам Прэзідыума ВС СССР ад 8 лютага 1967 года, у рамках святкавання 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Таксама прадугледжаная кампазіцыя з гербамі раённых цэнтраў, якія будуць размяшчацца з двух бакоў ад малюнка карты Віцебскай вобласці. І гербы, і карта, падобна будуць манахромнымі — выкананымі рознымі адценнямі залацістага колеру.

Лесвічную пляцоўку ўпрыгожаць празрыстыя панэлі з арнаментам, які выкарыстоўваецца на дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб і цэнтральная паласа арнаменту таксама будуць залацістага колеру. Па баках ад панэляў устаноўлены дзяржаўны сцяг і сцяг вобласці.

Згодна з умовамі закупкі, абнавіць інтэр'еры будынка Віцебскага аблвыканкама павінны да 9 лістапада. Фінансуюцца работы за кошт абласнога бюджэту.

Каментары5

  • Халопам сарцір, а для вертыкалі - залатыя ўнітазы!
    21.08.2023
    Дорага-багата - лукашыцкія чыноўнікі замаўляюць сабе чырвоныя дываны ды залатыя ўнітазы на 150 тысяч, а на нармальныя прыбіральні для людзей у іх грошай няма. Вунь нядаўна была навіна як у Чэрыкаве збудавалі сарцір з шалёвак у гарадскім парку. Халопам сарцір, а для вертыкалі - залатыя ўнітазы!
  • мля
    21.08.2023
    ну. а тое тут папракаюць рэдакцыю некаторыя каментатары, чаго, маўляў, пішуць "губернатары"?
    цяпер бачаце - залатым па белым напісата - "губернаторы"
  • як ёсць
    21.08.2023
    Лол
    У гэтай краіне паўсюль прафанацыя. Дэпутаты ніякія не дэпутаты, а марыянеткі, суд - судзілішча, прафсаюзы - наглядчыкі за працоўнымі, дзярж СМІ - рупар прапаганды, выбары - фальсіфікацыя, БПЦ ніякая не беларуская царква, а філіял РПЦ, прэзідэнт - узурпатар і г.д. І "губернатары" ніяк не выбіваюцца з гэтага шэрагу прафанацый. Такого ілжывага і крывадушнага рэжыма гісторыя мабыць яшчэ ня ведала. 

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць