Грамадства

У Мінску 1 верасня стартуе маштабны эксперымент па аплаце грамадскага транспарту

«Мы ставім сабе задачу ў рамках эксперыменту арганізаваць улік усіх катэгорый перавезеных пасажыраў, асабліва льготнай катэгорыі, і пралічыць усе выдаткі, звязаныя з працай транспарту», — кажуць у Мінгарвыканкаме.

Фота: «Наша Ніва»

Эксперымент па аплаце працы транспарту стартуе ў Мінску 1 верасня. Пра яго падрабязнасці распавяла БелТА намесніца старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга Лявошка.

Згодна з пастановай Саўміна №22, у Мінску праводзіцца эксперымент па аплаце транспартнай працы пры выкананні гарадскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў транспартам агульнага карыстання. «Мы ставім сабе задачу ў рамках эксперыменту арганізаваць улік усіх катэгорый перавезеных пасажыраў, асабліва льготнай катэгорыі, і пралічыць усе выдаткі, звязаныя з працай транспарту, — адзначыла Вольга Лявошка. — Ільготная катэгорыя грамадзян, якая мае права бясплатнага праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце, вызначана заканадаўствам. Дадаткова ў Мінску права на бясплатны праезд маюць і студэнты 1-2-х курсаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі».

Права бясплатнага праезду забяспечваецца на падставе дакумента, які пацвярджае права на льготы. Напрыклад, сёння школьнікі і студэнты 1-2-х курсаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі маюць такое права на падставе карты навучэнца, білета навучэнца «вучнёўскі білет» (пры іх адсутнасці — даведкі).

Паводле яе слоў, з 1 верасня навучэнцам двух сталічных каледжаў і чатырох школ будуць выдадзены бескантактавыя смарт-карты, аналагічныя праязному.

«На першапачатковым этапе эксперыменту мы ўзялі чатыры школы і два каледжы, каб забяспечыць навучэнцаў гэтых навучальных устаноў спецыяльнай карткай. Ужо распрацаваны яе макет, — паведаміла намеснік старшыні камітэта. — Гэты эксперымент мы пачынаем менавіта са школьнікаў, бо культура аплаты праезду павінна фармавацца са школьнай лаўкі. Хай для дзіцяці праезд каштуе нуль рублёў, але, ужо заходзячы ў грамадскі транспарт, ён будзе разумець, што трэба прыкласці да валідатара картку і зрабіць аплату. Такім чынам, гэта ўвойдзе ў звычку ў далейшым, што за праезд неабходна плаціць».

Далей, з 1 кастрычніка, у рамках эксперыменту карткі будуць выдадзены льготнай катэгорыі грамадзян – інвалідам, ветэранам вайны.

«Мы плануем забяспечыць іх такімі ж карткамі праз аддзяленні Фонду сацыяльнай абароны, — сказала Вольга Лявошка. — А з 1 студзеня 2024 года ў планах забяспечыць выдачай картак усіх грамадзян ільготных катэгорый. Гэта будзе зручна і самім пасажырам, і ў нас будзе магчымасць удасканальваць парадак кампенсацыі выдаткаў з бюджэту за выкананую транспартную працу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў1

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?7

Жанчына пашкадавала каня ў парку «Сула» і пачала кампанію ў яго абарону. Ёй адказалі3

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз7

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра расказала пра цяжкае дзяцінства34

Трамп заклікаў Пуціна «быць рэалістам» пры абмеркаванні ўкраінскіх тэрыторый8

УСУ ўдарылі па цягніку з палівам у акупаванай Запарожскай вобласці1

У самым паўночным горадзе Швецыі перавозяць на іншае месца больш чым стогадовую царкву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць