Кіно

Выйшаў трэці сезон «Забойстваў у адным будынку» — дэтэктыва, у якім змешаныя класіка і сучаснасць. У ім знялася і Мэрыл Стрып

Двое немаладых і непаспяховых артыстаў, а з імі маладая жанчына расследуюць злачынствы, не выходзячы са шматпавярховіка. У якасці падазраванага — любы з суседзяў. Акрамя таго, тройца любіць тру-крайм падкасты, таму, расследуючы злачынства, яны рашаюць запісаць пра гэта ўласнае шоу.

Martin Short, Steve Martin and Selena Gomez
Марцін Шорт (злева), Стыў Марцін і Селена Гомес выконваюць галоўныя ролі ў серыяле «Забойствы ў адным будынку». Фота: Hulu

Першы сезон дэтэктыўнага сіткама «Забойствы ў адным будынку» выйшаў у 2021 годзе. Па сюжэце няўдачлівы тэатральны рэжысёр Олівер, забыты акцёр Чарльз і дзяўчына Мэйбл, якая заблыталася ў сабе, жывуць у гмаху на Манхэтэне. Яны «занадта гультаяватыя, каб кудысьці ехаць», таму «бяруцца толькі за забойствы, што адбыліся ў іх доме», заселеным эксцэнтрычнымі жыхарамі.

Тройца таксама запускае пра гэта аўдыяшоу (падкасты, прысвечаныя сапраўдным крымінальным гісторыям, — жанр, асабліва папулярны ў ЗША, дзе за апошнія шэсць гадоў выйшла больш за 200 такіх падкастаў). Серыял атрымаўся паспяховым, і днямі выйшаў ужо трэці сезон. А да акцёрскага складу далучыліся многія зорныя акцёры накшталт трохразовай уладальніцы «Оскара» Мэрыл Стрып.

 

У інтэрв’ю радыё KCRW сцэнарыст Джон Хофман распавёў, што падчас працы над сіткамам для яго аказаўся прыдатным жыццёвы досвед расследавання забойства. Некалькі гадоў таму Хофман даведаўся, што яго блізкі сябар дзяцінства скончыў жыццё самагубствам. Сцэнарыст захацеў разабрацца, што з ім здарылася, паехаў у родны Вісконсін і стаў сачыць за ходам афіцыйнага расследавання. Ён таксама пазнаёміўся з былой жонкай і дзецьмі свайго загінулага сябра, размаўляў з яго суседзямі і калегамі, якія казалі, што ў таго не было прычын для самагубства. У выніку паліцыя прыйшла да высновы, што гэта было забойства, і злавіла злачынцу.

Як адзначае Meduza, шоу шмат у чым пабудавана на спалучэнні класікі з сучаснасцю. Аўтары вырашылі ўзяць двух легендарных комікаў і звесці іх з больш сучаснай гераіняй, якую грае Селена Гомес. А гумар шмат у чым будуецца на культурным разрыве пакаленняў: персанажам Шорта і Марціна — за семдзесят, гераіні Гомес — каля трыццаці.

У першым сезоне героі не толькі шукалі забойцу, але і вырашалі асабістыя праблемы. Чарльз змагаўся з адзінотай і спрабаваў пабудаваць першыя рамантычныя адносіны за шмат гадоў. Олівер, які даўно не падступаўся да рэжысуры, шукаў грошы на аплату кватэры — інакш яго выселяць, — а таксама наладжваў адносіны з дарослым сынам. А Мэйбл спрабавала разабрацца з мінулым: забойства было непасрэдна звязана з яе блізкімі. Для кожнага запіс падкасту стаў магчымасцю выказаць свае праблемы.

Дзеянне рэдка пакідае ўтульны шматпавярховік, следства вядуць аматары, а сюжэт напоўнены загадкамі і нечаканымі паваротамі. Пры гэтым серыял падымае такія актуальныя тэмы, як адзінота гарадскіх жыхароў, іх залежнасць ад гаджэтаў і кантэнту.

У трэцім сезоне больш драмы і менш дэтэктыва, але затое ёсць яскравая сюжэтная лінія з Мэрыл Стрып.

Падзеі пачынаюцца з эпізоду, якім завяршыўся другі сезон. Рэжысёр Олівер нарэшце вярнуўся на Брадвей з новай пастаноўкай і паклікаў на адну з роляў свайго сябра Чарльза. Аднак у дзень прэм'еры проста на сцэне памірае галоўная зорка спектакля — Бэн Гленрой.

Пад падазрэннем аказваецца кожны член трупы. Бэн быў таксічны, самаўлюбёны, таму ён нажыў шмат ворагаў. Актрыса цярпела яго дамаганні, дублёр — завуаляваныя расісцкія абразы. Брат Бэна цягаў за акцёрам сумкі і быў ахвярным казлом за розныя няўдачы зоркі. Але самы відавочны матыў — у няўдачлівай актрысы, якой Олівер даў першую важную ролю ў кар'еры, але Бэн неаднаразова патрабаваў звольніць яе за дрэнную ігру.

У цэлым крытыкі станоўча ацэньваюць працяг «Забойстваў у адным будынку», хоць нехта і адзначае, што да трэцяга сезона серыял сябе вычарпаў і яму больш нічога не застаецца, акрамя як запрашаць знакамітасцяў. Ацэнкі трэцяга сезона на сайце Rotten Tomatoes — 99% ад крытыкаў і 90% ад гледачоў.

Серыял выходзіць у аўторкі на сэрвісе Hulu, 29 жніўня з'явіцца пяты эпізод, усяго іх — дзесяць.

Больш пра кіно:

Ці сапраўды французскі лідар быў монстрам? У лістападзе на экранах — «Напалеон» Рыдлі Скота

Стала вядома, калі ў Мінску пачнуць паказваць «Барбі»

Расійскі фільм «Сведка», у якім разня ў Бучы прыпісваецца «ўкранацыстам», цалкам праваліўся ў пракаце

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць46

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць