Вайна55

У Пскове беспілотнікі атакавалі аэрадром — мінімум чатыры самалёты Іл-76 пашкоджаныя

У ноч з 29 на 30 жніўня ў расійскім Пскове былі чуваць шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома. Атаку беспілотнікаў пацвердзілі і расійскія мясцовыя ўлады.

На відэа, якія выкладалі відавочцы, відаць магутныя пажары. На фоне чуваць гукі выбухаў. Расійскія СМІ паведамлялі таксама пра гукі аўтаматных чэргаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтаматнымі чэргамі спрабавалі збіваць беспілотнікі, якія атакавалі аэрадром.

Пскоў — месца базавання расійскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 334 палка вайскова-транспартнай авіяцыі.

Губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзёрнікаў пацвердзіў атаку беспілотнікаў на пскоўскі аэрапорт. Паводле яго заяў, Мінабароны РФ адбівае яе. Маштаб разбурэнняў удакладняецца. Сцвярджаецца, што ахвяр няма.

Над Псковам і вобласцю абмежавалі палёты самалётаў.

Пазней у экстранных службах РФ паведамілі, што чатыры самалёты Іл-76 пашкоджаныя пасля атакі на вайсковы аэрадром.

Іл-76 — цяжкі вайскова-транспартны самалёт. Адзін такі самалёт каштуе дзясяткі мільёнаў даляраў.

Атака на Пскоў працягваецца на працягу 1,5 гадзіны. Уся паліцыя паднятая па трывозе, на рукі выдадзеная зброя.

У Тульскай вобласці, а таксама над часткай Маскоўскай і Калужскай абласцей уведзены план «Дыван». 

Пра гук выбуху паведамляюць у Бранску.

Каментары5

  • айфон плафоныч
    30.08.2023
    Пскоў? Лукашэнка рукой памахаў, пакуль яны па над Драздамі праляталі?
  • Смачна есьці!
    30.08.2023
    Расея, еш плён вайны, якую ты распачала. Ты не непераможная й недатыкальная.
  • a.hto.tam.idze
    30.08.2023
    Цікавы выбар цэлі. Падалей ад Масквы, хутчэй за ўсё, каб бедная Сіманян урэшце здолела выспацца.

Цяпер чытаюць

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў3

«Яны выдыхнулі з палёгкай, пазбавіўшыся мяне». Аляксандр Фядута расказаў, што з ім было ў калоніі9

Беларусь заканчвае год з 14,3 мільярда даляраў золатавалютных рэзерваў10

На перамовы з Зяленскім Трамп узяў не толькі Уіткафа і Кушнера1

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Фларыдзе для перамоў аб міры3

Арына Сабаленка прайграла ў Дубаі «бітву палоў»2

«Мы ўжо розныя». Як гэта — быць беларусам, нават калі даўно жывеш не ў Беларусі?19

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп пазваніў Пуціну9

Офіс Ціханоўскай запасся на наступны год «шагаладам» ФОТАФАКТ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць