Грамадства

«Я ўпэўнены на 99,99%». У Італіі знайшлі пахаванне брата Ларысы Геніюш, які загінуў пад Монтэ-Касіна

Супрацоўнік Еўрапарламента беларус з Польшчы Яраслаў Мусько расказаў «Радыё Свабода», дзе і як адшукаў пахаванне.

Польскія вайсковыя могілкі ў Італіі ў горадзе Ларэта, дзе, як мяркуецца, пахаваны Аркадзь Міклашэвіч

Яраслаў Мусько — беларус з Падляшша, які працуе дарадцам групы еўрапейскіх кансерватараў і рэфарматараў Еўрапарламента ў Бруселі. Ён цікавіўся жыццём і лёсам Ларысы Геніюш, чытаў яе кнігу «Споведзь». Тое, як пісьменніца апісвала свайго малодшага брата, зрабіла на яго вялікае ўражанне.

«Яна там апісвала свайго брата, які быў у польскай арміі генерала Андэрса ў Італіі і загінуў пад Монтэ-Касіна. Мяне вельмі зацікавіла, дзе ён пахаваны. Яна пісала, што недзе ў Італіі. Я тады падумаў, што калі буду ў Італіі, то добра было б знайсці», — расказвае Яраслаў.

Цяпер беларус у Італіі ў адпачынку. Ён пачаў аналізаваць, дзе можа знаходзіцца магіла. Аказалася, што ў самім Монтэ-Касіна яе няма. Але польскія жаўнеры пахаваныя яшчэ на трох могілках у Італіі.

Меркаваная магіла Аркадзя Міклашэвіча, брата Ларысы Геніюш

На сайце польскіх вайсковых могілак у Італіі Яраслаў Мусько высветліў, што ў невялікім горадзе Ларэта пахаваны Arkadiusz Mikłaszewicz, які служыў у 12-м палку падольскіх уланаў. Месца нараджэння пазначанае як «Жлобаўцы Гродзенскага павета». На гэтым хутары нарадзілася Ларыса Геніюш. Дата нараджэння Аркадзя — 15 лістапада 1922 года, дата смерці — 27 ліпеня 1944 года. Пражыў 21 год.

«Я не знайшоў іншага Аркадзя Міклашэвіча. Думаю, на 99,99% мы знайшлі магілу брата Ларысы Геніюш. Ці ведаў пра гэта хто раней, не ведаю. Інфармацыі, дзе ён пахаваны, раней у інтэрнэце я ніколі не знаходзіў», — мяркуе Яраслаў Мусько.

«Я падумаў, што б падумала Ларыса Геніюш, калі б стаяла побач з магілай свайго брата»

На пошукі пахавання Яраслаў Мусько паехаў разам з сынам. У адзін бок з месца адпачынку трэба было праехаць 80 кіламетраў. Могілкі пры самым касцёле, які здаўна стаў папулярным месцам паломніцтва. На могілках пахавана больш за тысячу вайскоўцаў. Усе магілы ў адным стылі — контуры магілы і крыж. Зямля засыпаная галькай. Над могілкамі лунае польскі сцяг.

«Пераважная большасць — каталікі, таксама евангелісты, праваслаўныя, яўрэі і адзін мусульманін. Вельмі акуратныя, дагледжаныя могілкі, прыгожыя ў сваёй форме», — каментуе суразмоўца.

Польскія вайсковыя могілкі ў Італіі ў горадзе Ларэта, дзе, як мяркуецца, пахаваны Аркадзь Міклашэвіч

Ён дадаў, што нават надвор’е спрыяла іхнім пошукам.

«Калі мы ехалі ў Ларэта, ішоў дождж. Мы знайшлі могілкі каля вялікага касцёла, і з'явілася сонца. У частцы нумар восем я ўбачыў, што напісана па-польску Arkadiusz Mikłaszewicz. Я падумаў, што б падумала Ларыса Геніюш, калі б стаяла побач з магілай свайго брата. Мы з сынам памаліліся над гэтым пахаваннем, пахадзілі яшчэ па могілках. А калі ад’язджалі, зноў пачаў паволі падаць дождж», — прыгадвае Яраслаў.

Меркаваная магіла Аркадзя Міклашэвіча

Над месцам спачыну Аркадзя Міклашэвіча стаіць праваслаўны крыж. Фотаздымка, як на некаторых іншых надмагіллях, няма. Пазначана па-польску імя і прозвішча, месца вайсковай службы і дата смерці.

Яраслаў не прынёс на магілу кветак ці знічоў, бо не быў упэўнены, што знойдуць патрэбнае месца. Да таго ж перад уваходам на могілкі вісіць папярэджанне, каб нічога на пахаваннях не пакідаць. Гэта можна рабіць толькі пад вялікім агульным помнікам усім жаўнерам. Праўда, на яўрэйскіх магілах ляжаць камяні, паводле яўрэйскай традыцыі.

Сям’ю раскулачылі і выслалі з радзімы

Паэтка Ларыса Геніюш нарадзілася ў 1910 годзе ў маёнтку Жлобаўцы на тэрыторыі цяперашняга Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці (тады гэта была Расійская Імперыя, потым Польшча, пасля СССР). Яна паходзіла з праваслаўнай заможнай сям’і землеўласнікаў Антона і Аляксандры Міклашэвічаў. Вядомыя імёны трох яе братоў — Расціслава, Аляксея, Аркадзя — і трох сёстраў: Ксеніі, Ніны, Людмілы.

Запіс пра Аркадзя Міклашэвіча на сайце могілак

У 1939 годзе сям’ю раскулачылі. Бацьку выслалі на пяць гадоў у Карагандзінскую вобласць СССР, там ягоныя сляды згубіліся. Дэталяў раскулачвання рэшты сям’і Ларыса не ведала, бо ўжо тады жыла з мужам у Празе. У спісах на высылку была маці і сямёра дзяцей, уключна з Ларысай. Вядома, што маці, братоў і сёстраў выслалі ў Казахстан.

Браты Аляксей і Аркадзь Міклашэвічы падчас Другой сусветнай вайны ў складзе польскай арміі генерала Андэрса ўдзельнічалі ў бітве пры Монтэ-Касіна, дзе і загінуў Аркадзь. Аляксей дажыў да 87 гадоў, памёр у Лондане.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы10

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма37

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў3

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

Найхаладней гэтай ноччу было на Бабруйшчыне1

Маладая бульба па нерэальнай цане: чым здзіўляе Камароўка ў студзеньскія маразы

У Маскве прызямліўся санітарны самалёт, на борце якога можа знаходзіцца Адам Кадыраў. Следам сеў самалёт Рамзана Кадырава2

Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы10

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць