Грамадства11

«Трэба паказаць, што ў гэтым Польшча вінаватая». Прайсці мяжу яшчэ той квэст

Нязвыкла доўга на беларуска-польскай мяжы стаяць рэйсавыя і турыстычныя аўтобусы, якія раней праязджалі значна хутчэй. Кіроўца аднаго з іх распавёў Люстэрку пра сітуацыю на заходняй мяжы і падзяліўся версіяй пра прычыны чэргаў.

Чарга з аўтобусаў у пункце пропуску «Брэст», на мяжы з Польшчай, 30 жніўня 2023 года. Фота: чат «Граніца Польшча»

Алег (імя зменена) ездзіць праз мяжу амаль кожны дзень. Яго аўтобус курсіруе па маршруце «Брэст — Варшава — Брэст».

— Рэйсавыя аўтобусы цяпер перасякаюць мяжу ў сярэднім за 16 гадзін, — апісвае сітуацыю кіроўца. — Гэта поўны шлях ад памежнага шлагбаума на беларускім баку да шлагбаума на польскім. Аднойчы я ўправіўся за 10 гадзін — гэта пакуль рэкорд. Звычайна шлях ад Брэста да Варшавы займае гадзін 20, амаль суткі. Турыстычныя аўтобусы едуць значна даўжэй. Рэйсавыя аўтобусы загадзя зацвярджаюць графік перасячэння мяжы, а турыстычныя — не.

Таму памежнікі прапускаюць праз пераход адразу тры рэйсавыя аўтобусы і адзін турыстычны.

Па словах суразмоўцы, пасля закрыцця літоўскіх пагранпунктаў на польскай мяжы аўтобусаў не дадалося. Асноўную прычыну затрымак Алег бачыць у дзеяннях беларускіх памежнікаў.

— Яны проста не выпускаюць аўтобусы на польскі бок, — кажа мужчына і тлумачыць «тэхналогію пропуску» праз пункт «Брэст — Цярэспаль». — Аўтобус прыбывае на мяжу. Яго запускаюць на пагранпераход. Мытнікі і памежнікі правяраюць пасажыраў і афармляюць дакументы на выезд. Затым ён спыняецца ў зоне чакання каля крамы duty free і чакае дазволу рухацца да нейтральнай паласы на мосце праз Буг. І вось дазволу апошні час можна чакаць дзве-тры гадзіны. Апошні раз я каля гэтай крамы прастаяў чатыры з паловай гадзіны — з усімі аформленымі дакументамі на руках. У палякаў жа афармленне праходзіць досыць хутка — у сярэднім гадзіну на адзін аўтобус.

Са слоў Алега, польскія памежнікі часта нават і не ведаюць, што на беларускім баку сабралася чарга з дзясяткаў аўтобусаў:

— Заязджаеш — паляк пытаецца: што ў вас там дзеецца, чаму не едзе ніхто? Кажаш: на беларускім баку 30 аўтобусаў. Ён робіць квадратныя вочы: чаго ж іх сюды не пускаюць? А на польскім баку ў гэты час усяго адзін аўтобус стаіць.

Тым часам у Дзяржпагранкамітэце ў чэргах на мяжы вінавацяць менавіта польскі бок. Алег з гэтым не згодны:

— Так, палякі ўзмацнілі праверкі пасажыраў апошнім часам. Больш старанна правяраюць рабочыя і студэнцкія візы, часцей задаюць пытанні аб мэтах паездкі. На іх баку мяжы з'явіліся вайскоўцы, нават бронетранспарцёр прыгналі. Але на часе праходжання мяжы гэта адбілася не вельмі. З боку можа падацца, што гэта палякі доўга не пускаюць машыны на сваю частку мяжы. Але гэта не так. Палякі заўсёды адкрываюць дадатковыя каналы і прыцягваюць больш памежнікаў, калі бачаць чаргу з трох-чатырох аўтобусаў.

Затрымліваюць плынь адназначна беларускія памежнікі.

— Чаму яны гэта робяць? — задаецца пытаннем кіроўца. — Гэта ваенная таямніца, ніхто нічога не ведае. Мая версія: так адбываецца з-за бардака ў сістэме.

І гэты бардак навязаны памежнікам «зверху»: каб людзі павольней перасякалі мяжу — і трэба паказаць, што ў гэтым Польшча вінаватая.

Алег таксама адзначыў, што допыты і праверкі тэлефонаў на мяжы адбываюцца цяпер нашмат радзей:

— На выезд з Беларусі праверкі тэлефонаў і допыты людзей амаль спыніліся. Вельмі рэдка могуць дадаткова праверыць чалавека, які прыцягваўся ў 2020 годзе. Але нават размовы з людзьмі ў цывільным цяпер праходзяць значна хутчэй. На ўездзе ў Беларусь па-ранейшаму дапытваюць усіх грамадзян Украіны. І там шанцы пяцьдзесят на пяцьдзесят: ці вернецца пасажыр у аўтобус — ці не.

Асноўная парада кіроўцы беларусам, якія збіраюцца ехаць у Польшчу: закладваць на дарогу ад Брэста да Варшавы 24 гадзіны.

— Ніводны аўтобус цяпер не ідзе па графіку, — заключае ён.

Каментары1

  • конечно
    02.09.2023
    больше всего мне понравилось про предполагаемые причины таких действий бел. стороны: "беспорядок в системе"

    докторам запрещают и угрожают за курсы польского - беспорядок в системе
    среди бел. классиков литературы в канале бел. культураа - только русские - это просто беспорядок
    памятник бел. письменности на рус. языке "букварь" - это беспорядок

    не геноцид, а беспорядок, не война, а сво...


Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы3

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржава прадала дом 73-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча2

Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі2

Крык душы дзяўчыны, што скончыла медінстытут і з жахам глядзіць на бліжэйшыя пяць гадоў103

Скарлет Ёхансан стала самай касавай актрысай у гісторыі1

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі57

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы3

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць