Здарэнні44

Пад Іўем прарвала дамбу, адкрытую год таму з удзелам міністра

Крыху больш за год таму міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык адкрыў у аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна ўпарадкаваную зону адпачынку. У яе ўваходзіла і створанае пры дапамозе дамбы возера, куды міністр урачыста запусціў рыбу. Але 1 верасня дамбу прарвала, і вадаём значна змялеў цягам гадзіны, даведалася «Люстэрка» ад мясцовага жыхара.

Так выглядала сажалка ў Трабах 2 верасня 2023 года. Фота: «Люстэрка»

Паводле чытача «Люстэрка», сажалку на рацэ Кляве ў Трабах стварылі больш за 30 гадоў таму. Праўда, 10 гадоў таму дамбу прарвала ўпершыню, і мясцовыя жыхары сваімі сіламі спрабавалі ўсё аднавіць.

«А летась умяшалася міністэрства, — працягвае суразмоўца. — Толкам яны нічога не зрабілі: пачысцілі берагі, паставілі дзве альтанкі і зрабілі пляж. Адкрывалі ўсё з удзелам міністра.

Але на справе атрымалася так, што вада ішла ў возера вадаспадам і пад вялікім ціскам. Мясцовыя папярэджвалі, што канструкцыя не вытрымае, бо дамба незабетанаваная, але ніхто не слухаў. І на працягу года напор вады вымыў за ёй яму».

Як удакладняе мужчына, гэтую яму рыбакі заўважылі яшчэ зімой і разам з суседзямі спрабавалі засыпаць самастойна. А потым за тым, што адбываецца, асабліва не сачылі, ды і да мясцовых уладаў не звярталіся: «Яны ж зрабілі рэканструкцыю, значыць, ім лепш відаць як правільна».

Але ў мінулую пятніцу жыхары аграгарадка заўважылі сур'ёзную праблему.

«У нас была здагадка, што зямлю з-пад дамбы вымывае зноў. Але ніхто не правяраў, бо гэта небяспечна, — распавядае відавочца. —

І вось у пятніцу ўсё адбылося імгненна: пачаўся вір, і вада сышла з возера. У выніку яе ўзровень упаў амаль да нуля, рыба загінула. Худык прымчаўся з Мінска праз дзве гадзіны пасля здарэння, толькі нічога потым не адбылося. Проста прыехаў, паглядзеў — і ўсё, у выхадныя ніякіх рухаў не было. І сёння, [4 верасня,] нічога там не адбываецца.

Атрымліваецца, уся рэканструкцыя праваленая, а возера прастаяла толькі год. Думаю, зноў будуць рабіць, але гэта ж яшчэ грошы».

Па каментар з нагоды здарэння ў Трабскі сельскі Савет звярнуліся журналісты блога «Людзі». Старшыня сельсавета Валянціна Марусава ў адказ на пытанне аб сітуацыі з дамбай і возерам заявіла, што пытанне ўжо вырашаецца.

— Усё ў нас добра. Работы ідуць, усё аднаўляецца. У нас быў вельмі моцны ўраган, і гэта проста яго наступствы. Да гэтага часу ёсць паваленыя дрэвы, таму ўсё гэта ліквідуецца. Як і па ўсёй рэспубліцы. Лясніцтва працуе, ратавальнікі — усе працуюць.

— Гэта значыць, усё адновяць, падставы для перажыванняў у людзей няма?

— Я не разумею, хто перажывае, пра што вы? Ніякай панікі ў нас няма. Гэта наступствы ўрагану, які прайшоў. Як і ўсюды, у нас усё прыбіраецца.

Каментары4

  • Анж
    04.09.2023
    Стабільнасць працякла... бывае
  • "На шерсти закорело"
    04.09.2023
    Ёсік
  • Aldr
    04.09.2023
    Грошыкiадмылi

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаецца кватэра з рэальна ўнікальным відам з ванны8

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

Зноў да +30. Надвор'е на выходныя3

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт13

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

Ратавальнікі расказалі пра наступствы моцнага ветру на Гомельшчыне

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра5

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць