Грамадства33

Збівалі металічнай бітай, прымусілі абліць твар і галаву зялёнкай. У Бабруйску вынеслі прысуд траім супрацоўнікам наркамаркету

У ходзе судовага следства было ўстаноўлена, што трое жыхароў Гомеля — 26-гадовы раней судзімы беспрацоўны і двое навучэнцаў каледжаў, адзін з якіх непаўналетні, з карыслівых меркаванняў працавалі на наркамаркет. Яны выконвалі заданні куратараў па пакаранні нядобрасумленных кур'ераў і «закладчыкаў», якія падманулі «краму», паведамілі ў Генпракуратуры.

На загад куратара маладыя людзі ў сакавіку 2022 года прыехалі ў Бабруйск, дзе збілі аднаго з «закладчыкаў»: яны распылілі ў пацярпелага змесціва балончыка са слезацечным газам, а таксама нанеслі яму мноства ўдараў рукамі і нагамі ў вобласць галавы, па канечнасцях і тулаве, у тым ліку з выкарыстаннем металічнай біты.

Затым яны прымусілі пацярпелага абліць свой твар і галаву зялёнкай, суправаджалі свае дзеянні пагрозамі, прыніжэннямі і абразамі. Тое, што адбываецца, здымалі на відэа для справаздачы куратару.

З улікам абставін 26-гадоваму абвінавачанаму прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе 15 гадоў 6 месяцаў турмы ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам 4440 рублёў. Дваім іншым абвінавачаным прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў 6 месяцаў і 11 гадоў 6 месяцаў адпаведна.

Каментары3

  • mikola
    04.09.2023
    Var*jaty-idyioty ! Takih rastraljac-mala !
  • Нейкі сюр
    04.09.2023
    Пасідзяць хлопцы трошкі, а потым іх з такімі замашкамі ў губазік возьмуць.
  • пт на сілу
    04.09.2023
    Па павадках - тыповыя губазікі

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць