Здарэнні11

У Гродне п'яны мужчына зладзіў майстар-клас па стральбе проста на дзіцячай пляцоўцы

Усё адбылося ў адным з двароў па вуліцы Шчорса ў мінулую суботу. Мужчына, які быў нападпітку, вынес на вуліцу пнеўматычную вінтоўку.

Зброю ён уручыў падлеткам, якія сталі практыкавацца ў стральбе па бляшанках, паведамляе newgrodno.by

Тое, што вакол стаяць машыны, ходзяць людзі, мужчыну зусім не хвалявала. На заўвагі ён не рэагаваў.

Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Мужчыну дакладна прыйдзецца адказаць за з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе.

Што тычыцца пнеўматычнай вінтоўкі, то менавіта гэтая мадэль рэгістрацыі не патрабуе. Яе можна захоўваць дома. Але вось тое, што мужчына ўручыў яе дзецям, ды яшчэ дазволіў зладзіць стральбу ў двары, стане прадметам асобнага разбору.

Каментары1

  • 1
    07.09.2023
    Ну и что?

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў6

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць