Свет11

«Карыстаецца абсалютнай падтрымкай насельніцтва». У Крамлі ацанілі перспектывы Пуціна на будучых выбарах

Пуцін пакуль не заяўляў пра ўдзел у наступных выбарах, але адзначаў, што «фармальна дазвол ёсць ад народа».

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін яшчэ не аб'яўляў пра ўдзел у выбарах, але відавочна, што ў выпадку вылучэння яго кандыдатуры скласці канкурэнцыю не зможа ніхто, заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю РБК.

«Прэзідэнт яшчэ не заяўляў, што будзе вылучаць сваю кандыдатуру. Калі мы выкажам здагадку, што прэзідэнт усё ж такі вылучыць сваю кандыдатуру, то відавочна, што рэальную канкурэнцыю ў нашай краіне на цяперашнім этапе прэзідэнту ніхто скласці не можа», — сказаў Пяскоў.

Ён дадаў, што Пуцін «карыстаецца абсалютнай падтрымкай насельніцтва». «Гэта вялікія магчымасці і вялікая адказнасць», — адзначыў прэс-сакратар.

Выбары прэзідэнта Расіі маюць адбыцца ў сакавіку 2024 года.

У 2020 годзе ў Канстытуцыю Расіі ўнеслі папраўкі. Паводле іх, адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду кіраўніка дзяржавы больш за два тэрміны (раней было «больш за два тэрміны запар»). Аднак папраўкі абнулілі тэрміны для Пуціна.

Для Пуціна цяперашні тэрмін ужо чацвёрты з ліку (2000—2008, 2012 — 2024). Ён пакуль не абвяшчаў пра ўдзел у выбарах, але адзначаў, што ў сувязі з прынятымі папраўкамі мае магчымасць балатавацца. «Я для сябе яшчэ не прыняў рашэнне, ці пайду я, ці не пайду на выбары ў 2024 годзе. <…> Але фармальна гэты дазвол ёсць ад народа», — казаў ён у снежні 2020 года.

Раней Пяскоў выказваў упэўненасць, што Пуцін зноў будзе абраны. У жніўні The New York Times апублікавала наступную цытату прэс-сакратара: «Нашы прэзідэнцкія выбары — гэта не зусім дэмакратыя, гэта дарагая бюракратыя. <…> Спадар Пуцін будзе пераабраны ў наступным годзе больш чым з 90% галасоў».

Каментары1

  • Любіш цара - любі і чарназём
    11.09.2023
    Сакавік 2024 - крамлёўскаму цару малююць чарговыя 90% усенароднай падтрымкі. Красавік 2024 - цар аб’яўляе чарговую мабілізацыю каб народ пацвердзіў сваю любой да цара ў акопах. Любіш цара - будзь гатоў легчы за яго і ў чарназём.

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы7

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць