Грамадства33

У Варшаве выставілі няскончанае палатно Алеся Пушкіна

У варшаўскім цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» стварылі міні-экспазіцыю, прысвечаную славутаму беларускаму мастаку, які сёлета памёр у зняволенні. У цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» выставілі няскончанае жывапіснае палатно Алеся Пушкіна «Карціна Свабоды», паведаміў Reform.by.

Фота: Reform.by

Штогод 25 сакавіка, на Дзень Волі, мастак ладзіў перформанс на галоўнай плошчы роднага мястэчка Бобр: усталёўваў на мальберт гэтае незавершанае палатно, змешваў фарбы на палітры: светлыя, калі год быў харошы, або цёмныя, калі год быў нядобры, — і пісаў у прысутнасці рэдкіх гледачоў.

Такім чынам, палатно пісалася толькі раз на год, а сам перформанс адбываўся на працягу больш як 25 гадоў. Мастак абяцаў скончыць твор, калі Беларусь будзе вольнай.

Галоўны персанаж карціны — жанчына, сімвал Беларусі, што пакутуе ад камуністычнага мінулага і дыктатарскай сучаснасці.

Фота: Reform.by

26 жніўня 2016 года ў Познані адкрылася выстава пад назвай «Нацыянальна-радыкальны Алесь Пушкін», на якой мастак паказаў і партрэты серыі «Беларускі Рэзыстанс», якія ён не мог выставіць у Беларусі, і «Карціну свабоды», якая пасля выставы ў Беларусь не вярнулася. Алесь заявіў, што гэта можа адбыцца толькі пасля зрынання рэжыму Лукашэнкі.

Урэшце карціна трапіла ў «Замак Уяздоўскі», дзе ў 2021 годзе яе паказалі на выставе «Палітычнае мастацтва».

Фота: Reform.by

Цяпер дырэкцыя «Замка» зладзіла адмысловы паказ, дзе можна ўбачыць гэтую манументальную карціну, а таксама дакументальнае кіно, на якім паказваецца фрагмент працэсу стварэння палатна. Таксама ў экспазіцыю ўвайшла дошка памяці з чорнымі стыкерамі, на якіх ахвотныя маглі нешта напісаць.

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. 

Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.

Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі па абвінавачанні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

Каментары3

  • Вечная памяць Алесю
    12.09.2023
    Які ж усё такі Алесь быў таленавіты мастак, ад Бога… колькі бы змог усяго зрабіць, але лукашысты закатавалі яго
  • Непазьняковец
    12.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • вангую
    13.09.2023
    неўзабаве ці рускія, ці палякі, ці летувіссы, ці яшчэ хо
    прызнаюць яго сваім...

    разьбяруць на косткі... што называецца

Цяпер чытаюць

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч2

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202081

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»5

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч2

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць