Грамадства88

ГУБАЗіК затрымаў за каментары яшчэ аднаго мужчыну. Той зрабіў тую ж памылку, што і дзясяткі тысяч беларусаў

Ягоны выпадак таксама паказвае, што ГУБАЗіК працуе па самых лёгкіх мішэнях.

Дзмітрый Чарнуха. Фота: ягоная архіўная старонка «УКантакце» амаль 10-гадовай даўніны

Затрыманаму Дзмітрыю Чарнуху — 28 гадоў. Ён з Барысава. Працаваў у розных месцах і нічым асабліва не вылучаўся.

У 2020-м мужчына пакінуў амаль 400 каментароў у адрас лукашыстаў у розных чатах і не выдаляў іх. Цяпер за іх на яго завялі крымінальныя справы, калі верыць каналу ГУБАЗіКа.

Як яго знайшлі, хоць спачатку ягоны акаўнт быў абаронены даволі добра? Вельмі проста — ён змяніў імя і «аватарку» ў тэлеграме на свае ўласныя. Пасля гэтага адшукаць яго стала справай літаральна секундаў.

Ён далёка не першы, каго затрымліваюць з гэтай прычыны. Учора мы паведамлялі пра затрыманне мінчука, які ў нейкі момант адкрыў свой нумар у тэлеграме. Вядома, што па гэтай жа прычыне апынулася за кратамі Марына Санкевіч, якой прысудзілі сем гадоў калоніі за каментары ў тэлеграме.

Даволі простыя меры бяспекі могуць дапамагчы вам засцерагчыся, хоць і не гарантуюць бяспекі.

Па звестках гродзенскіх праваабаронцаў, дзясяткі тысяч карыстальнікаў маюць адкрытыя персанальныя звесткі ў тэлеграме. Агулам каля мільёна акаўнтаў, якія належаць беларусам, пакідалі каментары ў адкрытых чатах.

Мы шмат разоў нагадвалі пра тое, што калі вы ў 2020-м пісалі з неабароненага акаўнта, то гарантыі бяспекі быць не можа. Але вось што можна зрабіць, каб зменшыць рызыку.

  1. Пачысціць каментары ў тэлеграме (з дапамогай бота ад гродзенскіх праваабаронцаў), выдаліць акаўнт і стварыць яго нанова. Лепш — на віртуальны, куплены за крыптавалюту або за мяжой нумар.
  2. Вычысціць фота са смартфона, акаўнта Google Photos і акаўнта ў iCloud, каб прыбраць фота з пратэстаў.
  3. Вычысціць «крамолу» з іншых сацсетак і месенджараў: Viber, Whatsapp, Telegram, Instagram, Facebook, VK і «Аднакласнікі» (асобна выдаліце лайкі).
  4. Пачысціце ваш акаўнт у GoogleGoogle Play), а таксама YouTube, калі там магло захавацца нешта «крамольнае».
  5. Прааналізуйце, дзе яшчэ маглі быць сляды вашай дзейнасці, і паспрабуйце іх зменшыць або выдаліць зусім — тут вам дапамогуць пошукавікі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Mafkees
    12.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Питон
    12.09.2023
    а какая ошибка может быть в том что человек хочет открыто высказывать свои мысли от своего имени? все мы сильны задним умом и смелые раздавать ценные советы когда ничего не грозит из-за бугра.. да и вообще  какой смысл стирать сообщения если ты напишешь туда такие же новые, а если не писать их, то зачем этот телеграм вообще и почему все так называемые экстремистские каналы обитают только там?
  • Аляксей
    12.09.2023
    То не памылка, а жаданьне звычайнага жыцьця. Памылка - такія загалоўкі пісаць

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць