Вайна44

Ва Украіне грамадзяніна Беларусі асудзілі за перадачу звестак аб сілах абароны памежжа

Зарэчненскі раённы суд Ровенскай вобласці пакараў грамадзяніна Беларусі шасцю гадамі пазбаўлення волі за распаўсюд інфармацыі аб перамяшчэнні, руху і размяшчэнні Узброеных сіл Украіны ля мяжы з Беларуссю. Але мужчына не прызнаў сваёй віны, піша «Радыё Свабода».

Затрыманне грамадзяніна Беларусі ў Ровенскай вобласці 25 мая 2023 года. Фота: Служба бяспекі Украіны

Сам абвінавачаны назваў правакацыяй дзеянні «невядомых яму асоб, якія прапанавалі яму супрацу». На запісах ён прызнаў свой голас, але падкрэсліў, што не быў ініцыятарам такіх размоў і не збіраў забароненай інфармацыі.

Асуджаны — беспрацоўны, нарадзіўся і жыў у Ровенскай вобласці. У свой час ён ваяваў у Афганістане, быў там камандзірам падраздзялення дэсантна-штурмавых войскаў.

Згодна з Крымінальным кодэксам Украіны, беларусу паводле часткі 2 артыкула 114-2 пагражала да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Раней яго ўжо прыцягвалі да адказнасці за апраўданне і падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны.

На пасяджэнні суда абвінавачаны паведаміў, што ў канцы лютага 2023 года да яго дадому прыязджалі невядомыя асобы, якія назвалі сябе супрацоўнікамі консульства Рэспублікі Беларусь. Падчас размовы яны яго павіншавалі з Днём вываду войскаў з Афганістана, далі дзве тысячы грыўняў (крыху больш за 50 даляраў у эквіваленце) і тэлефон чорнага колеру. Яму таксама паведамілі, што будуць тэлефанаваць, калі нешта будзе патрэбна.

«Цягам красавіка-мая ён размаўляў па тэлефоне з асобай, якая прадставілася, і расказваў інфармацыю, якая яму была вядомая ад жыхароў сяла пра размяшчэнне сіл тэрытарыяльнай абароны і вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны», — адзначаецца ў судовым рашэнні.

У судзе ў якасці сведкі дапыталі брата абвінавачанага, які паведаміў, што той яму расказваў, як да яго дадому прыязджалі «супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны, якія прадставіліся яму супрацоўнікамі беларускага консульства» і паабяцалі яму дапамагаць, а праз некаторы час ягонага брата арыштавалі.

Яшчэ адзін сведка, оперупаўнаважаны ўпраўлення СБУ ў Ровенскай вобласці, паведаміў у судзе, што ў час сваёй службы атрымаў інфармацыю, што абвінавачаны грамадзянін Беларусі «трапіў у поле зроку беларускіх спецслужбаў, падтрымлівае сувязі з колішнімі і дзейнымі вайскоўцамі Беларусі і Расіі». Гэтыя звесткі ён выклаў у рапарце на імя свайго кіраўніцтва.

Суд прызнаў вінаватым грамадзяніна Беларусі, бо следства пацвердзіла гэта пісьмовымі доказамі і аўдыяфайламі тэлефонных размоў.

7 чэрвеня 2022 года гэтаму грамадзяніну Беларусі ўжо прысудзілі тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады за апраўданне расійскай агрэсіі.

Каментары4

  • Слабо
    25.09.2023
    навина, иди кукарекай на белту про 37-й год в лукашицком ГУЛАГе и про преступления, совершенные рашистами. Или слабо
  • кококо
    25.09.2023
    навина, Красаўчык, а ты дзярждоўг ЗША бачыў? Бачыў??
  • Сатурн
    26.09.2023
    Мало даже дали

Цяпер чытаюць

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»5

У Беларусі збіраюцца ўвесці лічбавыя пашпарты3

Цыклоны «Улі» і «Хаўер». Хто больш магутны4

Грэнландцы адзіным фронтам выступілі супраць прэтэнзій Дональда Трампа17

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы86

У Кіеве адключана электрычнасць, спынена падача вады і цяпла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць