Спорт22

Форвард «Барселоны» пайшоў у прыбіральню падчас матча Лігі чэмпіёнаў і не вярнуўся на поле. Прыйшлося рабіць замену

У Ламіна Ямаля прыхапіў жывот.

Ламін Ямаль. Фота: з яго інстаграма

Форвард каталонскага клуба Ламін Ямаль пакінуў сваю каманду ў меншасці больш чым на пяць хвілін падчас учорашняга матча 2-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў з «Порту» (1:0), піша Championat.com.

Падчас паядынку футбаліст адчуў боль у жываце і пайшоў у прыбіральню на 71-й хвіліне. Доўгі час форвард не вяртаўся на поле і быў заменены на 80-й.

Галоўны трэнер «Барсы» Хаві пракаментаваў выпадак.

«Ён дрэнна пачуваўся, у яго былі болі ў жываце. Мы мучыліся ўдзесяцёх, бо ён не змог вярнуцца, а потым адбылося выдаленне Гаві на 90-й хвіліне. У гэтым матчы было ўсё — траўмы, недамаганне Ламіна. Наступны матч у нас у нядзелю, спадзяемся аднавіцца», — сказаў Хаві.

Ямаль стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, які трапіў у стартавы склад.

Ён выйшаў у аснове ў 16 гадоў і 83 дні, перасягнуўшы рэкорд нігерыйскага экс-гульца Селясціна Бабаяра («Андэрлехт»), пастаўлены ў 1994 годзе (16 гадоў і 86 дзён).

Ямаль з'яўляецца выхаванцам «Барселоны». За асноўны склад ён выступае з 2023 года. Кантракт гульца з клубам разлічаны да 2026 года. А сума адступных складзе адзін мільярд еўра.

Каментары2

  • Пеле
    05.10.2023
    Вот что значит "ус...я от счастья"!
  • mikola
    05.10.2023
    Dyareja....nihai tabletak pap*e...

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць