Свет1111

Зяленскі ці Арастовіч? Каму найбольш давяраюць украінцы? З’явіўся новы рэйтынг

Узброеныя сілы Украіны ўзначальваюць рэйтынг даверу да інстытутаў сярод насельніцтва, на 7-м месцы — прэзідэнт. Але Уладзімір Зяленскі ўзначаліў рэйтынг палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і іншых. Вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага з 21 па 27 верасня сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова, публікуе «УП».

Хлопчык размахвае ўкраінскім сцягам, калі бронетранспарцёр украінскай арміі накіроўваецца да Бахмуцкай лініі фронту ў Славянску, 27 чэрвеня 2023 г. Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Сярод дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў часцей за ўсё давер выказваецца да ўзброеных сіл (ім давяраюць 93% апытаных), добраахвотніцкіх атрадаў (85%), валанцёрскіх арганізацый (84%), Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях (83%), Нацыянальнай гвардыі (81%), Дзяржаўнай памежнай службы (76,5%), прэзідэнта (72%), Міністэрства абароны (71%), Службы бяспекі Украіны (66%), грамадскіх арганізацый (60,5%), Царквы (59%), Нацыянальнай паліцыі Украіны (57%), кіраўніка горада (пасёлка, вёскі), у якім жыве рэспандэнт (54%).

Часцей выяўляецца давер, чым недавер, да Рады горада (пасёлка, вёскі), у якім жыве рэспандэнт (адпаведна 49% і 41%), да ўкраінскіх СМІ (адпаведна 47% і 43%), да Нацыянальнага банка (адпаведна 46% і 42%), да ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека (адпаведна 44% і 31%). 

Большасць рэспандэнтаў выказваюць недавер палітычным партыям (не давяраюць 74%), чыноўнікам (72%), судовай сістэме (70%), Вярхоўнай Радзе Украіны (64%), пракуратуры (61%), ураду Украіны (60%), камерцыйным банкам (59%), Нацыянальнаму антыкарупцыйнаму бюро (53%), спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры (52%), Нацыянальнаму агенцтву па пытаннях прадухілення карупцыі (52%). 

Таксама часцей выказваецца недавер, чым давер, прафсаюзам (не давяраюць ім 46%, тады як давяраюць — 25%). 

Палітычная сіла, якой можна даверыць уладу ў пасляваенны перыяд, часцей за ўсё, на думку рэспандэнтаў, можа зʼявіцца з асяроддзя вайскоўцаў (так лічаць 52% апытаных).

30% рэспандэнтаў прытрымліваюцца думкі, што яна можа зʼявіцца з валанцёрскага асяроддзя (што на 5% больш, чым у ліпені 2023 г.), 25% — з кола гуманітарнай або тэхнічнай інтэлігенцыі (на 7% больш, чым у ліпені 2023 г.), 23% — з ужо існуючых палітычных партый (што на 3% менш, чым у ліпені), 19% — з арганізацый грамадзянскай супольнасці, 8% — з бізнэс-асяроддзя. 

Сярод палітыкаў, чыноўнікаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў, узровень даверу да якіх ацэньваўся падчас гэтага даследавання,

часцей за ўсё рэспандэнтамі выказваўся давер да Уладзіміра Зяленскага (75%), Віталя Кіма (64%), Сяргея Прытулы (51%). 

Часцей выказвалі давер, чым недавер, Міхаілу Падаляку (адпаведна 45% і 30%), Віталю Клічко (адпаведна 44% і 39, 5%), Аляксею Данілаву (адпаведна 42% і 35,5%), Васілю Малюку (адпаведна 34% і 21%), Юрыю Бутусаву (адпаведна 31% і 25%), Рустэму Умераву (адпаведна 25% і 21%).

Большасць апытаных не давяраюць Юрыю Бойку (82%), Юліі Цімашэнка (82%), Пятру Парашэнку (73%), Аляксею Арастовічу (71%), Дзмітрыю Гардону (58%), Давіду Арахамію (54%) і Андрэю Ермаку (53%). 

Апытанне метадам face-to-face праводзілася ва ўсіх абласцях, акрамя Данеччыны, Луганшчыны і Крыма. У Запарожскай, Мікалаеўскай, Харкаўскай, Херсонскай абласцях — толькі на тых тэрыторыях, якія кантралююцца ўрадам Украіны і на якіх не вядуцца баявыя дзеянні. 

Апытана 2016 рэспандэнтаў, якім ад 18 гадоў. Тэарэтычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%. 

Каментары11

  • Шальная императрица
    11.10.2023
    доверяй но проверяй , до 2022 года так и было.
  • Мора
    11.10.2023
    Навошта перакладаць імёны ўкраінцаў, калі мы маем амаль усе гукі каб перадаць іх імёны так як яны гучаць на украінскай мове? Вы ж не гаворыце Юлія замест Джуліі, 
  • Дадаць каментар
    11.10.2023
    Мора, то бок Падаляк, калі працаваў у Мінску, быў Міхаілам, а зараз прапануеш пісаць Мыхайло?

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць