Стала вядома, калі пройдзе развітанне з палітуцекачом, былым байцом палка Каліноўскага Віктарам Савічам
Гамяльчук Віктар Савіч, які вымушана з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, загінуў у ДТЗ пад Вільняй увечары 9 кастрычніка. Віктар выйшаў з машыны, і яго збіў цягач, кіроўца якога не заўважыў чалавека на шашы.

Развітанне з Віктарам пройдзе заўтра, 12 кастрычніка (чацвер), з 10.00 да 15.00 у Вільні па адресе: Dzūkų gatve, 101A.
Паніхіда запланавана там жа, з 14.00 да 15.00.
Прыйсці развітацца з Віктарам можа кожны ахвотны.
Каментары