Грамадства22

Наваполацкага дэпутата пакаралі штрафам за непадпарадкаванне міліцыянтам і п'яную язду. Але з дэпутацкага крэсла не выгналі

Былога начальніка наваполацкай міліцыі і дзейнага дэпутата Наваполацкага гарсавета Уладзіміра Дуброўскага затрымлівалі ў жніўні, калі ён нецвярозы ехаў з рэстарана і ледзь не ўрэзаўся ў будынак. Аднаму з міліцыянтаў ён парваў форменную кашулю. «Наша Ніва» пісала тады пра гэты выпадак, а цяпер стаў вядомы працяг гісторыі.

Уладзімір Дуброўскі. Фота: novaya.by

Дэпутата прызналі вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі) і ч.2 арт. 18.15 ( кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане). Суд Наваполацка аштрафаваў яго на 200 базавых велічынь (7 400 рублёў) і пазбавіў права 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з кіраваннем транспартам. 

Пра пакаранне былога міліцэйскага кіраўніка даведаўся праваабаронца Павел Левінаў: ён даслаў запыт у Наваполацкі гарсавет, каб там патлумачылі, наколькі сумяшчальныя паводзіны Дуброўскага са званнем дэпутата. Адказ давялося чакаць доўга: старшыня гарадскога савета дэпутатаў Алег Буевіч мусіў выбачыцца за «тэхнічныя праблемы ў электроннай сістэме зваротаў».

У лісце да Левінава ён пагадзіўся, што «дадзены ўчынак з'яўляецца абуральным», распавёў пра вынік суду над Дуброўскім і паведаміў, што прэзідыум Наваполацкага гарсавета на падставе матэрыялаў адміністрацыйнай справы вынес дэпутату «папярэджанне аб недапушчальнасці падобных паводзінаў».

Пакараць Уладзіміра Дуброўскага пазбаўленнем дэпутацкага статусу беларускае заканадаўства не дазваляе, бо яго судзілі за адміністрацыйнае правапарушэнне, а не за крымінальнае злачынства.

Таму да яго немагчыма прымяніць палажэнне артыкула №6 Закона «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета» і датэрмінова спыніць дэпутацкія паўнамоцтвы, патлумачыў у лісце Алег Буевіч.

Скрыншот з адказа Паўлу Левінаву

На думку праваабаронцы Паўла Левінава, такі падыход фактычна развязвае рукі дэпутату:

«Той самы артыкул закона дае права адазваць дэпутата рашэннем мясцовага Савета, але ў Наваполацку ім не не скарысталіся, патлумачыўшы ўсё нібыта нязначнасцю здарэння, раз яго разглядалі ў межах адміністрацыйнага права. Такім чынам, дэпутатам фактычна дазволена хуліганіць, дэбашырыць, абражаць грамадзян, калі гэтыя правіны не перавышаюць нормы адміністрацыйнай адказнасці. Уладзіміру Дуброўскаму ўсяго толькі «паківалі пальчыкам»: «Ай-яй-яй, як нядобра». Пра тое, што народны абраннік — гэта найлепшы з найлепшых, і ён мусіць быць прыкладам для іншых, у Наваполацкім гарсавеце забыліся».

Дэпутацкі статус дазволіў Уладзіміру Дуброўскаму пазбегнуць затрымання нават непасрэдна пасля правапарушэння. Уночы з 4 на 5 жніўня ён ехаў нападпітку з полацкай рэстарацыі «Гранд Паб» і ледзь не ўрэзаўся ў будынак.

Калі на месца здарэння прыбыў нарад ДАІ, Дуброўскі адмовіўся сесці ў службовую машыну, аказаў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і аднаму з іх парваў форменную кашулю. Аднак паколькі ён з'яўляецца дзейным дэпутатам Наваполацкага гарсавета, у адпаведнасці з заканадаўствам яго мусілі адпусціць, як толькі высветлілася гэтая акалічнасць.

Каментары2

  • mikola
    16.10.2023
    Dobra zrabili.
  • *
    17.10.2023
    Ен з'яўляецца дзейным РЭЖЫМНЫМ злачынцам. А таму мусіць быць вызвалены з пад варты адразу як адкрыецца такая акалічнасьць. Такіх людзей не мае ніякага права судзіць грамадскі суд, па дзейных паняцьцях. Такіх людзей асуджае, саджае, прабачае і павышае толькі РЭЖЫМ існуючай улады. Тут няма ніякай сувязі паміж законам і правам

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя37

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую б'юці-майстарку адправілі за краты за «распальванне варожасці»3

Кіберпартызаны: Мы ўзламалі сайт КДБ пасярод ночы. Яны за гэты час бегла сабралі нараду і дамовіліся, каго будуць падстаўляць?7

«Урад у выгнанні — гэта каргакульт». Палітолаг Андрэй Ягораў крытыкуе Офіс Ціханоўскай9

«Матэрыялісты» — рамантычная камедыя, якая хоча размаўляць пра складаныя рэчы

«Заехаў у кватэру і адкрыў там бізнэс». Як пакараць шумнага суседа паводле закона?2

Археолагі раскапалі падземны ход у Заслаўскім замку

Сяляне на вазах. Як маладым амерыканцам паказваюць Беларусь25

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ8

УСУ нанеслі ракетны ўдар па Данецку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя37

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць