Атрад не павінен перавышаць 100 чалавек, група — 20 чалавек.

Байцы народнага апалчэння ў Ваўкавыскім раёне. Фота: Максім Гарлуковіч, агенцтва «Ваяр»
У Беларусі вызначаны парадак фармавання і забеспячэння народнага апалчэння, адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент вызначае парадак фармавання (расфармавання) народнага апалчэння, камплектавання і вядзення ўліку добраахвотнікаў, залічэння іх у народнае апалчэнне і выхаду з яго, а таксама парадак падрыхтоўкі і забеспячэння іх дзейнасці.
У асноўным атрад не павінен перавышаць 100 чалавек, а група народнага апалчэння — 20 чалавек.
Камплектаваць атрады народнага апалчэння будуць на добраахвотнай аснове з ліку асоб, у тым ліку ваеннаабавязаных, якія здольныя па стане здароўя браць удзел у выкананні задач на пэўнай тэрыторыі.
Каментары