Культура11

У парку «Сула» адмянілі экскурсію па матывах «Дзікага палявання караля Стаха». За дзень да прэм'еры

У парку інтэрактыўнай гісторыі «Вялікае княства Сула» на 4-6 лістапада была анансавана прэм'ера інтэрактыўнай тэатралізаванай экскурсіі па творы Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Аднак нечакана яе адмянілі. «З прычын, якія ад нас не залежаць».

Фота: parksula.by

Інфармацыя аб адмене мерапрыемства з'явілася ў інстаграм-акаўнце парка за дзень да прэм'еры.

Людзі, якія хацелі трапіць на мерапрыемства, удакладнілі ў арганізатараў, ці не звязана адмена з нізкім попытам, на што ў парку адказалі: попыт на экскурсію, наадварот, быў вялікі.

Чытачу паведамілі ў парку, што спадзяюцца, імпрэза ўсё ж адбудзецца, але дакладна не ў гэтыя выходныя. Назваць новыя даты не бяруцца, раяць сачыць за анонсамі.

Раней панскі маёнтак трапляў пад крытыку прапагандыстаў. У ліпені «Вялікае княства Сула» наведваў Рыгор Азаронак разам з кіраўніком праўладнай партыі «Белая Русь» Алегам Раманавым. Тады іх увагу прыцягнула анансаванае свята пад назвай «Годнасць і незалежнасць. Як шляхта бараніла Беларусь».

Тады прапагандысты сцвярджалі, што мерапрыемства не адпавядае «ні канцэпцыі гістарычнай палітыкі нашай краіны, якая ўжо зацверджаная», ні пасылам Лукашэнкі «адносна гэтай шляхты, Радзівілаў, Сапегаў, Манюшак ды іншых дзеячаў».

Праз два тыдні па гістарычным парку «прайшліся» і ў «Мінскай праўдзе». Прапагандыстку Дыяну Шыбкоўскую абурыла, напрыклад, каралеўская зала, названая ў гонар караля і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, які трыумфальна перамог расійскага тырана Івана Жахлівага ў Лівонскай вайне.

Чытайце таксама:

Актывісты даведаліся, хто і калі знёс памятны знак у гонар паўстання 1863 года ў Гродне

Пасля даносаў прарасійскіх актывістаў папулярнаму сярод падлеткаў блогеру Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах

«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву

Каментары1

  • Кнут
    03.11.2023
    Калгаснае быдла, што дарвалася да ўлады, здатнае толькі гадзіць.

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць