Свет66

Пуцін памілаваў забойцу кемераўскай студэнткі. Той забіваў дзяўчыну тры гадзіны, нанёсшы 111 траўмаў, а адсядзеў менш за год

«Маё дзіця, прабачце, гніе ў зямлі. Я пазбаўленая жыцця. Гэта плявок у мой адрас, у адрас тых маці, у якіх дзяцей сапраўды гэтак жа жорстка забілі», — кажа маці Веры Пехцелевай.

Вера Пехцелева

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у красавіку гэтага года памілаваў Уладзіслава Канюса — забойцу кемераўскай студэнткі Веры Пехцелевай, піша The Insider.

«Указам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 27.04.2023 У. Канюс памілаваны з вызваленнем 28.04.2023 ад далейшага пакарання і здыманнем судзімасці», — гаворыцца ў дакуменце пракуратуры.

«Гэта значыць, Пуцін проста ўзяў і памілаваў забойцу: Канюс некалькі гадзін забіваў Веру. На юрыдычнай мове — з асаблівай жорсткасцю, на чалавечай — з хворым садызмам. На яе целе 111 траўмаў, перад смерцю ён згвалціў Веру, а затым задушыў шнуром ад праса», — паведаміла праваабаронца Вера Папова.

У чэрвені Папова пісала, што Канюс, мяркуючы з усяго, вызвалены з калоніі і ўдзельнічае ў баявых дзеяннях ва Украіне. Бацькі забітай убачылі ў сацсетках фатаграфію Канюса ў камуфляжнай форме і са зброяй у руках. У верасні праваабаронца паведамляла, што Канюс ужо вярнуўся з фронту і знаходзіцца на волі.

«Маё дзіця, прабачце, гніе ў зямлі. Я пазбаўленая жыцця. Гэта плявок у мой адрас, у адрас тых маці, у якіх [дзяцей] сапраўды гэтак жа жорстка забілі. Нас вельмі шмат па ўсёй краіне, мы не ведаем, што рабіць. Наш таварыш яшчэ, можа, і ваюе, а ў некаторых маці забойцы ўжо на волі, і яны бачаць іх. Як з гэтым жыць?»— распавяла маці дзяўчыны, Аксана Пехцелева.

У ліпені мінулага года суд у Кемераве прысудзіў Канюса да 17 гадоў калоніі за забойства з асаблівай жорсткасцю яго былой дзяўчыны Веры Пехцелевай. Тая прыехала да яго забраць рэчы пасля расставання, і ён некалькі гадзін збіваў яе. Суседзі чулі крыкі з кватэры, яны тэлефанавалі ў паліцыю як мінімум сем разоў. Ім адказвалі, што выклік прыняты і нарад адпраўлены, але за тры з лішнім гадзіны ніхто не прыехаў.

10 ліпеня суд прысудзіў пяцярых супрацоўнікаў мясцовага МУС да тэрмінаў ад 1,5 года да двух гадоў умоўна па справе аб забойстве Пехцелевай.

Каментары6

  • Чаркашкварка
    08.11.2023
    Забойца i развязывальшчык вайны пуцiн таксама дарэчы атрымае сваё раней цi пазней Як i яго сiпатая мясцовая карыкатура. Спадзяемся украiнскi масад шукае для гэтага адпаведныя спосабы.
  • 00
    08.11.2023
    Кровью искупил вину. Так называется.
    Вообще - та еще рулетка.
    Если верить пригожину, один из пяти примерно этих джентльменов дожил до помилования.
  • Ні да
    08.11.2023
    Каго шкадаваць? Бабу якая ад карыта лыча не падымала пакуль смажаны певень ў сраку не дзяўбануў? Хрукатала каля тэлевізара 30 год, твой крым? Бучы не было гэта "фальшыўка зробленая ў польшчы"? Пашкадуй дзеўчыку маці якой ты забіла, а потым твае "сыночки" бацьку забілі.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай16

Расія паставіць у Магілёве помнік арганізатару палітычных забойстваў 7

Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону1

На патрэбы палітвязняў ужо сабралі 80 тысяч еўра

Лідара «Зялёных» Змітра Кучука ў калоніі паставілі ў «нізкі статус»2

Сёння пачынаюцца беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025»1

Даследаванне эвалюцыі сведчыць: чым даўжэйшы вялікі палец, тым большы мозг4

Да закрыцця польскай мяжы туды не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў

Былы прэзідэнт Бразіліі Балсанару асуджаны на 27 гадоў турмы за падрыхтоўку ваеннага перавароту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць