Ігар Гіркін-Стралкоў заявіў пра самавылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Расіі
Пра свой намер Гіркін-Стралкоў напісаў у лісце з СІЗА, які на прэс-канферэнцыі зачытаў сустаршыня рускага руху «За Стралкова» Алег Нельзін.

У лісце Стралкоў папрасіў сваіх паплечнікаў сфармаваць ініцыятыўную групу па яго вылучэнні і разгарнуць штаб па зборы подпісаў. Таксама ён заклікаў розныя грамадскія і палітычныя арганізацыі падтрымаць яго, піша «Спектр».
Заяву аб намеры вылучацца ў прэзідэнты Гіркін-Стралкоў, які зараз знаходзіцца за кратамі, рабіў яшчэ ў канцы жніўня. Тады ён вылучыў некалькі «плюсаў», з-за якіх прэзідэнтам РФ павінен быць ён, а не Уладзімір Пуцін. Напрыклад, Пуцін «надзвычай даверлівы», «занадта добры», у яго «шмат сяброў-мільярдэраў», ён «высокамаральная асоба», а сам Стралкоў «не настолькі спартовы», якім быў Пуцін, таму не будзе знаходзіцца ва ўладзе 20 гадоў.
21 ліпеня Ігар Гіркін-Стралкоў быў затрыманы ў Маскве. Яго падазраюць у публічных закліках да экстрэмізму праз тэлеграм-канал. Крымінальнай справе прысвоілі грыф «цалкам сакрэтна».
Пры гэтым раней паведамлялася, што супраць Стралкова распачатая справа паводле ч.2 арт. 280 КК (публічныя заклікі да экстрэмізму з выкарыстаннем інтэрнэту). Па гэтым артыкуле яму пагражае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Выбары прэзідэнта Расіі павінны прайсці 17 сакавіка 2024 года.
-
Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію
-
Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне
-
Кая Калас — беларусам: Вы можаце разлічваць на Еўрапейскі саюз. Большасць краін ЕС выйшлі з халоднага аўтарытарнага мінулага
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары
Раней усялякія крывавыя сталіны-леніны. Нават Хрушчоў - і той ўдзельнічаў у рэпрэсіях 1930-х - страляў людзей. Ельцын - забіў 250 тысяч чачэнцаў - генацыд цэлага народа. Гарбачоў літоўцаў танкамі давіў за тое, што незалежнасці хацелі ад Расеі.
І гэтак далей. Адны забойцы ва ўладзе ў Расеі.