Усяго патроху22

Пад Гроднам знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб

Адзін з самых рэдкіх і неардынарных з вонкавага выгляду грыбоў — спарасіс кучаравы, або «грыбная капуста», знойдзены ў заказніку «Азёры» ў Гродзенскай вобласці. Грыб занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі як знікаючы від, рваць або разбураць яго забаронена. Пра незвычайную знаходку напісаў Sputnik са слоў гродзенскага кінарэжысёра Максіма Гармаша.

Фота Максіма Гармаша

«Часта бываю ў лясах пад Гроднам, але спарасіс кучаравы сустрэўся ўпершыню. Гэта ўнікальны грыб, сапраўдны скарб заказніка. Я зрабіў фота і відэа на памяць. І хачу расказаць усім, хто адпраўляецца ў лес, каб былі ўважлівымі. Калі сустрэнеце такі грыб, не трэба яго зрываць, таму што ён ахоўваецца дзяржавай як від, што знікае», — адзначыў Максім Гармаш.

Спарасіс кучаравы адносіцца да трутавых грыбоў, якія растуць на мёртвай драўніне, а вонкавым выглядам адрозніваюцца ад класічных. Іх пладовае цела не мае капялюшыка і ножкі, а разрастаецца ў мудрагелістыя формы.

У народзе спарасіс кучаравы называюць «грыбной капустай», бо ён мае форму кучаравага шара і здалёку вельмі нагадвае каляровую капусту. Спарасіс ядомы, але збіраць яго вельмі строга забараняецца, ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і іншых краін.

У пачатку лістапада аб з'яўленні чырванакніжнага грыба паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Там параілі аматарам «ціхага палявання» пры выяўленні рэдкай для Беларусі «грыбной капусты» не зрэзаць спарасісу, а толькі палюбавацца яго прыгажосцю і зрабіць фота на памяць.

За збор чырванакніжнага грыба пагражае буйны штраф — ад 20 да 30 базавых велічынь (740 да 1110 рублёў) для фізічных асоб і ў некалькі разоў большы для юрыдычных.

Каментары2

  • Сатурн
    22.11.2023
    Блин, люблю читать такие новости)
  • Беражыце прыроду
    22.11.2023
    Гора-ляснікі чысцяць лес ад паваленных дрэваў, не разумеючы, што тым самым бураць экасістэму.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць