Спорт22

Ліянель Месі прызнаны найлепшым футбалістам свету 2009 па версіі FIFA

Форвард зборнай Аргенціны і каталонскай «Барселоны» Ліянель Месі прызнаны найлепшым футбалістам свету 2009 года.

Сваю ўзнагароду 22‑гадовы аргенцінец атрымаў 21 снежня ў Цюрыху на штогадовай цырымоніі FIFA World Player Gala 2009.

Дзякуючы выдатнай гульні Ліянеля Месі і яго таварышаў па камандзе «Барселона» ў гэтым годзе выйграла шэсць турніраў:

чэмпіянат, Кубак і Суперкубак Іспаніі, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і чэмпіянат свету сярод клубаў. Канкурэнтамі Месі за званне найлепшага футбаліста планеты былі яго партнёры па «Барсе» Андрэс Ін’еста і Хаві, а таксама прадстаўнікі на сёння яшчэ аднаго іспанскага гранда — мадрыдскага «Рэала»: партугалец Крышціяну Раналду і бразілец Кака.

Раней Месі быў названы найлепшым гульцом Еўропы паводле версіі часопіса «Франс Футбол».

Сярод жанчын найлепшай у свеце, прычым 4‑ы год запар, названая бразільянка Марта.

Федэрацыя футбола Кітая стала найлепшай у намінацыі «Развіццё», прызам «сумленная гульня» пасмяротна ўганараваны вядомы брытанскі трэнер сэр Бобі Робсан, які памёр 31 ліпеня.

Узнагароду за самы прыгожы гол імя Ферэнца Пушкаша па выніках інтэрнэт‑галасавання атрымаў Крышціяну Раналду. Ён таксама ўвайшоў у сімвалічную зборную свету‑2009, куды трапілі Ікер Касільяс («Рэал»), Джон Тэры («Чэлсі»), Неманья Відзіч, Патрыс Эўра (абодва — «Манчэстэр Юнайтэд»), Фэрнанда Торэс, Стывен Джэрард («Ліверпуль»), Даніэл Алвес, Хаві, Андрэс Ін’еста, Ліянель Месі («Барселона»).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць