Улада

Парламенцкая асамблея АБСЕ заклапочана сітуацыяй са свабодай СМІ і арганізацый у Беларусі

Рабочая група Парламенцкай асамблеі АБСЕ заклапочана сітуацыяй са свабодай СМІ і арганізацый у Беларусі, а таксама магчымасцямі партый паўнавартасна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны.

Пра гэта заявіла кіраўнік рабочай групы па Беларусі ПА АБСЕ, шведскі дэпутат Сесілія Вігстром 22 снежня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, галоўнай мэтай візіту дэлегацыі 20—22 снежня ў Беларусь было ўбачыць, як развіваецца сітуацыя ў краіне. Дэлегацыя правяла шэраг сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, грамадзянскай супольнасці і палітычных партый. «Падчас сустрэч мы заклікалі беларускія ўлады да развіцця і пашырэння дыялогу з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з АБСЕ, — сказала Вігстром. — Мы высока цэнім інтэнсіўны дыялог Беларусі з АБСЕ і іншымі структурамі па паляпшэнні дэмакратычных працэсаў, але павінны адзначыць, што яшчэ шмат неабходна зрабіць».

Адной з важных тэм абмеркавання падчас усіх сустрэч былі папраўкі, нядаўна ўнесеныя ў Выбарчы кодэкс Беларусі, зазначыла яна.

Пры гэтым кіраўнік дэлегацыі адмовілася каментаваць іх. «Я не ўпаўнаважана гэта рабіць, таму што мы яшчэ не атрымалі поўны тэкст Выбарчага кодэкса з папраўкамі.

Мы ўсё яшчэ яго чакаем. АБСЕ і БДІПЧ падалі Беларусі дэталёвы і поўны спіс рэкамендацый для змены заканадаўства. Мы спадзяемся, што яны былі ўлічаны», — сказала Вігстром.

У сваю чаргу член рабочай групы, польскі дэпутат Павел Панцыльюш адзначыў, што гэтыя рэкамендацыя былі зроблены АБСЕ пасля назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі ў 2008 годзе. «Тады былі дзве асноўныя праблемы, якія выклікалі заклапочанасць, — рэгістрацыя кандыдатаў і падлік галасоў. Мы рады адзначыць, што адна з гэтых праблем (рэгістрацыя кандыдатаў) гэтымі папраўкамі была вырашана. Мы ўсё яшчэ чакаем вырашэнне праблемы падліку галасоў», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць