Усяго патроху

У беларускай аграсядзібе прапануюць купанне ў глінтвейне

У адным з загарадных комплексаў пад Мінскам прапанавалі акунуцца і папарыцца ў велізарным чане-джакузі з кардамонам, карыцай, анісам, каляндрай, гваздзіком і цытрусавымі долькамі. Гэтая паслуга называецца «Глінтвейн» і, як сцвярджаюць уладальнікі комплексу, гэта «самы вялікі глінтвейн у Беларусі», заўважыў Telegraf.news.

Новую паслугу беларусам прапанавалі ўладальнікі аграсядзібы Volki, якая знаходзіцца за дзесяць кіламетраў ад Мінска і спецыялізуецца на лазневых паслугах. На прома-роліку, апублікаваным у Instagram-акаўнце сядзібы, пара маладых людзей сапраўды атрымлівае задавальненне ў велізарным джакузі, якое зверху нагадвае кубак з гарачым глінтвейнам.

Папарыцца ў такім атмасферным антуражы прапануюць за 250 рублёў і абяцаюць пачаставаць у дадатак хатнім духмяным безалкагольным глінтвейнам.

Чым падфарбоўваюць ваду ў джакузі (а на відэа выразна відаць, што яна мае насычаны бардова-карычневы колер, як і належыць глінтвейну), уладальнікі сядзібы не ўдакладняюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць