Грамадства2020

Каго падтрымліваюць беларусы ў палесціна-ізраільскім канфлікце? — вынікі апытання

Адносіны беларусаў да палесціна-ізраільскага супрацьстаяння прадэманстравалі вынікі апытання Chatham House.

Палесцінскія баевікі запускаюць ракеты з Газы ў бок Ізраіля. Фота: AP Photo / Hatem Moussa

Палесціна-ізраільскае сутыкненне, якое пачалося 7 кастрычніка, далёкае ад вырашэння. Беларусы, як і жыхары іншых краін пад уплывам СМІ выбіраюць тое, што падаецца блізкім і зразумелым. Меркаванне беларускага грамадства высветлілі сацыёлагі падчас апытання, што было праведзена з 8 па 14 лістапада 2023 года.

Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 868 рэспандэнтаў. Два з пяці апытаных (38%) адносяцца да аўдыторыі дзяржаўных СМІ. Кожны чацвёрты (23%) імкнецца адсочваць абодва сегменты медыяпрасторы. Столькі ж людзей не цікавіцца навінамі ў выніку. Да аўдыторыі недзяржаўных СМІ аднеслі 16% рэспандэнтаў.

За Палесціну ці Ізраіль

Як паказала апытанне, на баку палесцінцаў сімпатыі кожнага шостага беларуса (17%). На баку ізраільцян амаль кожны чацвёрты (23%). Пра тое, што не займаюць нічый бок, заявілі 38% апытаных. Амаль чвэрці рэспандэнтаў на гэта пытанне было цяжка адказаць.

whose side are Belarusians on in the Palestinian-Israeli conflict на чьей стороне белорусы в палестино-израильском конфликте на чыім баку беларусы ў палестына-ізраільскім канфлікце

Калі ж суаднесці адказы з прыхільнасцю рэспандэнтаў да СМІ, то вынікі атрымліваюцца відавочна іншымі. Аўдыторыя недзяржаўных СМІ адназначна выражае прыхільнасць ізраільскаму боку (65%). У той жа час аўдыторыя дзяржаўных СМІ на баку палесцінцаў (27%).

Хто вінаваты ў канфлікце

На пытанне, каго варта лічыць адказным за працяг праліцця крыві і нестабільнасць на Блізкім Усходзе, кожны трэці апытаны (33%) назваў ЗША і іншыя краіны НАТА. Прычым такой думкі прытрымліваецца кожны другі (48%) з аўдыторыі дзяржаўных СМІ.

кто виноват в палестино-израильском конфликте хто вінаваты ў палестына-ізраільскім канфлікце who is to blame for the Palestinian-Israeli conflict

ХАМАС ці ўвогуле Палесціну віноўнікамі канфлікту бачыць кожны шосты беларус. Сярод аўдыторыі недзяржаўных СМІ такіх — кожны другі. Сярод гэтай аўдыторыі таксама больш тых, хто вінаватым называе Расію (13%) і арабскія краіны (10%).

Ва аўдыторыі дзяржаўных СМІ зусім няма прыхільнікаў думкі, што ў канфлікце можа быць вінавата Расія, а вось Ізраіль вінаваціць кожны сёмы (13%).

Чытайце яшчэ:

Новае апытанне паказала, колькі беларусаў падтрымлівае вайну і размяшчэнне ядзернай зброі

Што думаюць беларусы пра расійскую мабілізацыю. Нечаканыя вынікі даследавання

Сацыёлагі далі свежыя звесткі, каму беларусы давяраюць і ці гатовыя жыць без Расіі

Каментары20

  • За Свабоду!
    06.12.2023
    Апытанне ў амаль таталітарнай краіне сэнсу не маюць. Падаўляючая большасць адмаўляецца адказваць, таму, што за адказ можа быць крыміналка. Гэта тычыцца і апытанняў праз інтэрнэт, дзе поўную ананімнасць прв такіх адказах таксама не гарантуюць. Амаль 40% глядзяць прапаганду і амаль 25% у тым ліку прапаганду? Дзае траціны глядзяць БТ? Верым, верым... Вось тая чвэрць, што рэальна глядзіць і не пабаялася адказваць.
  • Ганьба канешне
    06.12.2023
    Хворых шмат, але дзякуй Богу не большасць. Большасць ужо нармальных. Хворых вiдаць тыя што засталiся ад электарата шызанутага.
  • лепей бы маўчалі, мысьліцялі
    06.12.2023
    [Рэд. выдалена]

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць