Спорт33

«Адна вайна з 28 у свеце». Кіраўнік МАК бароніць допуск атлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіяду-2024

«Індывідуальных атлетаў нельга караць за дзеянні іх урадаў», — сказаў Томас Бах, выступаючы на форуме ў Жэневе.

Томас Бах. Фота: Aurelien Meunier / Getty Image

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах назваў апраўданым рашэнне дапусціць атлетаў з Расіі і Беларусі да летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, калі яны будуць выступаць у нейтральным статусе, піша Бі-бі-сі.

Вайну ва Украіне, якая пачалася ў лютым 2022 года, ён назваў адной з мноства ў свеце. «Адна вайна з 28 войнаў і канфліктаў, якія цяпер ідуць у свеце, і ўсе іншыя атлеты мірна спаборнічаюць адно з адным», — сказаў Бах.

На мінулым тыдні Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў расійскіх і беларускіх спартсменаў на летнія Алімпійскія Гульні 2024 года ў нейтральным статусе: яны будуць выступаць без сцяга і гімна.

Дадатковае патрабаванне — ані самі спартоўцы, ані сябры іх трэнерскага штаба не павінны выступаць з актыўнай падтрымкай расійскага ўварвання ва Украіну.

На дадзены момант толькі восем спартсменаў з Расіі і пяць з Беларусі кваліфікаваліся на Алімпіяду ў Парыжы.

Забарона застаецца ў сіле для каманд, якія афіцыйна прадстаўляюць Расію і Беларусь.

«Усе іх сцягі — у плямах крыві»

Многія заходнія краіны, у тым ліку ЗША і Вялікабрытанія, заклікалі да поўнай забароны на ўдзел у Алімпіядзе для расійскіх і беларускіх спартоўцаў.

Такую ж пазіцыю займае і Украіна, якая пагражала байкатаваць гульні.

У снежні 2022 года Уладзімір Зяленскі заявіў: «белы або любы нейтральны сцяг для расійскіх спартоўцаў немагчымы, усе іх сцягі — у плямах крыві».

«Любыя ідэі вярнуць расійскіх прадстаўнікоў на міжнародныя спаборніцтвы — гэта ідэі аб тым, як дазволіць тым, хто вінаваты ў тэроры, сказаць свайму грамадству, што свет нібыта даруе тэрор», — цытуе Зяленскага афіцыйны сайт прэзідэнта Украіны.

У адказ на пагрозы Украіны байкатаваць гульні Бах сказаў, што дзяржавы могуць мець розныя палітычныя меркаванні.

МАК таксама заявіў, што будзе і далей падтрымліваць украінскіх атлетаў усімі магчымымі спосабамі, каб на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе была прадстаўлена моцная каманда Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны.

Каментары3

  • Хороших русских не видно в тепловизор
    14.12.2023
    Томас Бах- очередной бессмысленный чинуша-no name, занятый собственным обогащением,готовый говорить и делать что угодно пока конъюнктура располагает.
    Как же эта козлота остачертела.
  • Гайден
    14.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    14.12.2023
    Дзе нашыя "офісы", "кабінеты" і фонды салідарнасцяў? Хто-небудзь давядзе таму Баху, што тыя спартоўцы, хто афіцыйна прадстаўляе Беларусь, не толькі вайну ва Украіне падтрымліваюць. але і гвалт і палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, у тым ліку рэпрэсіі многіх спартоўцаў, якіх з іхнюю пазіцыю павыключалі з каманд і федэрацыяў? Не разумею, чаму ніхто не можа нагадаць старому рэальнае аблічча афіцыйных беларускіх спартоўцаў, якія ў 2020-м засталіся з лукашэнкам.  

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць