Культура33

З'явіўся анлайн-слоўнік адпаведнікаў з рускай мовы. Ён змяшчае больш за 77 тысяч слоў і ўстойлівых выразаў

Паэт Алег Мінкін стварыў унікальны слоўнік Antykalka.org.

Алег Мінкін

Antykalka.org — гэта слоўнік адпаведнікаў з рускай мовы. У ім даюцца распаўсюджаныя (і нераспаўсюджаныя) словы і выразы на рускай мове і беларускія адпаведнікі да іх.

Напрыклад, «а мне и не в память» — «а мне і не ў помкі (памкі)».

Ці «а мне что за дело» — «а мне што да таго, а мне што?»

Таксама даецца шмат медыцынскай лексікі, сельскагаспадарчай, фразеалогіі, слэнгу. Слоўнік змяшчае 77 146 пазіцый.

Карыстайцеся на здароўе!

Алег Мінкін нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Чарняўка ў Хоцімскім раёне. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці. Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на станцыях нафтаправоду «Дружба» (Наваполацк), інжынерам-наладчыкам «Галоўтранснафты» (Гомель), інжынерам у Цюменскай вобласці.

З пачатку 1990-х жыве ў Вільні, выдаваў газету «Рунь». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза пісьменнікаў Літвы.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна», прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994), а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Ц. Норвіда, Б. Лесьмяна, Л. Стафа, М. Зэрава, П. Грабоўскага.

Чытайце таксама

Алег Мінкін. «Малітва», «Тутэйшыя», «Рыфмар», «Эпітафія». Вершы

Паэт Алег Мінкін: У жыцці я практычна не размаўляю па-беларуску, думаю па-расейску

Каментары3

  • Ў
    22.12.2023
    Слоўнік класны, але кнопку Поиск/Пошук на сайце трэба дадаваць. Гэта канон. І зрабіць мабільную адаптацыю
  • Бо
    22.12.2023
    Дзякуй за працу
  • Стома
    23.12.2023
    Асобная падзяка, што пры жыцці пра чалавека пішаце. Годна.

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць