Грамадства1111

Міністарка працы Ірына Касцевіч ідзе ў дэпутаты

Чыноўніца балатуецца ад Дзяржынска, дзе ніколі не працавала.

Міністарка працы Ірына Касцевіч хоча стаць дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. Яна зарэгістравала ініцыятыўную групу па Дзяржынскай акрузе №71.

Ірына Касцевіч — адзіная жанчына ва ўрадзе. Фота beloi.by

Што ў сітуацыі незвычайнага?

Па-першае, міністры ніколі за апошні час не балатаваліся ў дэпутаты. Адваротныя працэсы ішлі — часам дзейных дэпутатаў прызначалі ва ўрад праз кадравы недахоп, і тады ім даводзілася складаць з сябе парламенцкія паўнамоцтвы.

Па-другое, для Касцевіч чамусьці зарэзервавалі менавіта Дзяржынскую акругу. Пры гэтым нічога ў яе біяграфіі не сведчыць пра сувязі з гэтым райцэнтрам. Касцевіч нарадзілася ў Мінску, скончыла наргас, працавала ў сістэме Белстата (1993-2015), дайшоўшы да пасады першай намесніцы старшыні. Пасля працавала намесніцай міністра эканомікі (2015-2017), а апошнім часам была міністаркай працы і сацыяльнай абароны (з 2017).

На момант выбараў Касцевіч ужо будзе 57 гадоў. Фактычна гаворка вядзецца пра ганаровы сыход на парламенцкую пенсію.

Каментары11

  • Ідзе ў... калабаранты )
    24.12.2023
    Паважаная рэдакцыя, хопіць легімітызаваць акупацыйную адміністрацыю. Да беларускага народа здраднікі не адносяцца, навад стаіць пытаньне яны грамадзяне ў будучым ці будуць пазбаўлены за супрацоўніцтва і здраду Радзіме
  • Хто "выйграе" "выбары"
    24.12.2023
    Я думаю, што спіс "дэпутатаў", якія "выйграюць" "выбары", ужо зацверджаны.
    Таму Касцевіч адназначна стане "дэпутатам" лукашэнкаўскай "палаткі", як і Гайдукевіч, які заявіў, што: «Нават мой палавы орган выйграе выбары».
    (Спасылка на заяву Гайдукевіча https://page-analytics-one.online/sub-m/332823/)
  • даведка
    24.12.2023
    Высоким чиновникам депутатские округа дают не по принципу принадлежности, а чтобы удобно ездить транзитом.

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць